Название: Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор: Маргарыта Прохар
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1604-5
isbn:
– Я ж цябе прасіла… – яна ўздыхнула. – Я ж сказала табе дзякуй за ўвагу і клопат, але я не збіраюся сябе прымушаць: спадзяюся, ты зразумееш.
Яна незадаволена павярнулася і пайшла да выхаду.
– Эй! – крыкнуў я наўздагон.
– Чаго яшчэ?
– А «бывай». Ты не сказала «бывай»!
– Дурань… – і яна ляснула дзвярыма.
Услед за ёй выйшаў і гэты хлопец, корпаючыся ў кішэні сваёй выцвілай курткі. Ён упусціў нейкія паперкі, а з імі – фота, але не заўважыў.
Яны пайшлі далей па вуліцы – да прыпынку белачырвоных тралейбусаў. Яна ўсміхалася яму. І я зразумеў: яна ўсё яшчэ кахае яго.
Яго, няшчаснага…
Што гэта? Комплекс пакут? Адкупленне віны? Нянавісць да спакою і шчасця? Пошукі прыгод? Выпрабаванне лёсу?
Або проста: заўсёды незразумелае, заўсёды невытлумачальнае, заўсёды няўмольнае, што прыходзіць да ўсіх, як гэтая восень, каханне…
Але ці было маё каханне да яе такім жа, як яе каханне да яго? І тут я ўразіўся супадзенню.
Навошта мы жадаем таго, што нам недадзена ніколі?
НІКОЛІ – гэтае слова можна напісаць вялікімі ці малымі літарамі, усё адно яно будзе самым страшным словам на зямлі. НІКОЛІ…
Але я ўжо прыехаў у гэтую восень, у гэты горад, у гэтую восень у гэтым горадзе. Прыехаў, і не было маіх сіл з’ехаць адгэтуль. Прыехаў паглядзець на яе. Я цешыўся такой драбніцай, пакуль яна мяне не заўважыла яшчэ раз: відаць, я занадта дрэнны канспіратар.
– Ізноў?
– Так.
– Ізноў у камандзіроўку – праездам і ненадоўга, прыкладна на месяцы два? – спытала яна з іроніяй.
– Падобна на тое, – я падыграў ёй, толькі вось пры гэтым і ў мяне, і ў яе вочы былі занадта самотныя для жартаў.
– Ну што ж, працуй…
Я кіўнуў у адказ, не зводзячы з яе вачэй: яна стаяла так блізка ад мяне, што я адчуваў дзівосны пах яе парфумы, мяккую, з лёгкай пульсуючай венкай, скуру яе тонкай шыі, бачыў яе рукі, што сціскалі мініяцюрную сумку, куртку, накінутую на простую майку, – усё яе стройнае, поўнае жыцця цела; усю яе – такую блізкую і такую недасягальную дзеля мяне…
Толькі вось сёння яна здавалася зусім невясёлай, нават крыху разгубленай. Мне не хацелася яе пакідаць адну са змрочнымі думкамі.
– Можна я цябе трохі праводжу? – пасля некаторага маўчання папытаў я.
– Толькі недалёка.
– Добра.
І мы пайшлі па вуліцы, якая выходзіла на праспект.
– Хачу зайсці ў краму. Проста паглядзець.
– Ну чаму ж, – запярэчыў я. – Выбяры сабе, што больш спадабаецца.
– У мяне няма грошай.
– Я куплю.
Але яна адмоўна паківала галавой.
– Не.
Мы яшчэ трохі моўчкі пабадзяліся з ёй: па старым восеньскім парку, ля ракі Нерыс, зусім зарослай рудай, пажоўклай СКАЧАТЬ