Название: Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор: Маргарыта Прохар
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1604-5
isbn:
– Навошта? – здзівіўся я.
– А я там працую. Танчу. Я і яшчэ дзяўчаты.
– Можна прыйсці паглядзець?
– Прыходзь.
І мы пайшлі ў клуб. Яна – працаваць. Я – глядзець на яе і думаць пра тое, што дні гэтай восені, нібы хуткая вада, сцякаюць скрозь пальцы, уцякаюць ад мяне апошнімі восеньскімі дажджамі і лістападамі, а я разумею гэта і нічога не магу зрабіць…
…Яна любіла танчыць, і ў танцы нібы забывалася, на ўсё – сябе, жыццё навакол. Яна акуналася ў свет рухаў, аддаючы яму ўсю сябе. Можа, яна і любіла танчыць менавіта таму. Таму, што ў танцы ў яе атрымлівалася ўцячы ад усяго. Мне здаецца, яна пастаянна спрабавала ўцячы ад чагосьці вельмі самотнага ўнутры сябе, што не давала ёй супакою…
А я глядзеў. Колькі мінула часу? Не ведаю, мусіць, не вельмі шмат, але яна раптам з’явілася побач і рэзка кінула:
– Збірайся, мы сыходзім!
– Ты так мала працуеш?
– Я ўжо тут не працую. Усё!
Я зірнуў на яе: яна была чымсьці засмучаная.
– Нешта здарылася?
Яна завагалася, потым усё ж вырашыла расказаць:
– Гаспадар прычапіўся да адной дзяўчыны, якая з намі танчыць. І мы вырашылі абвясціць яму байкот. А ён яе звольніў. І тады я таксама сышла.
– А ты пры чым?
– А я сышла таму, што несправядліва. Добра, хопіць гаварыць. Мы спяшаемся. – І яна накіравалася да выхаду з рэстарана, а я – за ёй.
Яна стаяла і паліла недалёка на вуліцы.
– Ты ўжо не спяшаешся? – спытаў я, здзіўлены зменай у ёй: то яна імчалася з рэстарана, а цяпер наогул нікуды не збіраецца – стаіць і паліць.
– Ты не разумееш – галоўнае было вырвацца адтуль, з усяго гэтага – пахаў, сталоў, крэслаў, дзвярэй – з усяго, што яму належала. Я не магла ні хвіліны там заставацца!
Тут да нас падышла другая дзяўчына.
– А, вось і ты. Пазнаёмся – гэта мая сястра.
Я здзівіўся, настолькі яны былі непадобныя, нават можна сказаць – процілеглыя адна адной. Далікатная мініяцюрная Эстэль і поўная чарнавалосая яе сястра. Яны загаварылі пра нешта на сваёй мове, гучна і абурана: мусіць, абмяркоўвалі здарэнне ў клубе. Эстэль не прагнала мяне – і я ішоў за імі да самага дому. Толькі ў пад’ездзе яны і заўважылі мяне. Ад развітання мяне выратавала толькі тое, што сястра Эстэль забылася зайсці ў аптэку: у яе было маленькае дзіця, і яно зараз хварэла. Я прынёс патрэбныя лекі, і мы яшчэ пасядзелі ўсе разам на кухні: пілі гарбату і гаварылі. Дакладней, гаварылі больш яны, а я слухаў. Але ўсё ж прыйшоў час развітвацца.
– Можна, я заўтра зайду? – спытаў я без асаблівай надзеі.
– Вядома, заходзь, – раптам ажывілася яе сястра.
– Ну добра, прыходзь, – пагадзілася і Эстэль.
І я прыйшоў. З размовы з яе сястрой я даведаўся, што Эстэль страціла вельмі добрую працу, і незразумела, дзе яна цяпер будзе выступаць. Мусіць, ізноў будзе матацца па прыгарадах. СКАЧАТЬ