Название: Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор: Маргарыта Прохар
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1604-5
isbn:
– Сябар на вечар? Дык вазьмі майго суседа. Яна прыкра моршчыцца.
– Ён не падыходзіць. Ён будзе глядзець на мяне адданымі сабачымі вачыма. А ты…
– Што я?
– А ў цябе спакойны позірк. Ты разглядаеш, не прывязваючыся ні да чаго.
Відаць, яна мае рацыю. Я ж – назіральнік.
– Ну выручы мяне, будзь чалавекам!.. – не адстае Вера.
– Табе вельмі патрэбна? – пытаюся я, пільна ўглядаючыся ў яе твар.
Яна фыркае – у сваёй звычайнай манеры.
– Я хачу атрымаць ролю ў адным фільме. І яго рэжысёр запрасіў мяне на банкет. Не ўвесь жа час мне спяваць у гэтым кабаку! – не стрымаўшыся, ускліквае яна.
Я ўсміхаюся:
– Здаецца, ты ўжо ўваходзіш у ролю.
– Ну дык што – па руках? – з надзеяй пытаецца яна.
– Па руках! – згаджаюся я. – Па руках, як гаворыць падатковы інспектар!
Яна смяецца, і мы жартам пляскаем адно аднаго па руках.
Але яна пасля гэтага не адпускае маю руку, некуды цягне за сабой – наперад, потым наверх па лесвіцы. Нарэшце мы ўрываемся ў пыльную грымёрку.
– Зараз падбярэм табе прыстойны касцюм.
Я моўчкі стаю і гляджу, як яна энергічна корпаецца ў вешалках, чыхаючы ад пылу.
– Вось, знайшла! – нарэшце радасна паведамляе мне Вера, вылазячы зпад чарговай барыкады.
Яна шумна трасе чорны элегантны касцюм з іскрой.
– Ну што ты стаіш, пераапранайся. Так і быць, я захінуся.
Фыркнуўшы пры гэтых словах, яна хаваецца за адзенне на вешалках і нешта мурлыча, пакуль я нацягваю на сябе гэты элегантны маскарад, успамінаючы, як даўно не насіў пры стойных касцюмаў. Але ўспамінаю не з настальгіяй, а як усё мінулае, якое не мае да мяне больш ніякіх адносінаў.
– Гатова! – крычу я, і Вера вылазіць зпад вешалак.
Яна абыходзіць мяне вакол, разглядаючы, нібыта прыдзірлівы дэкаратар.
– Ну што, я паранейшаму падыходжу на ролю твайго праважатага ці не? – падначваю я яе.
Але яна не рэагуе на мае словы, яна захоплена справай: папраўляе мой гальштук, абцягвае пінжак, на патрэбную даўжыню высоўвае манжэты сарочкі, ахінае мяне воблакам адэкалону, ад якога я пачынаю чхаць. Пакута заканчваецца праз хвілін пяць, і мы нарэшце выходзім на вуліцу, дзе нас чакае таксі.
Знаёмынезнаёмы горад праносіцца ў мяне перад вачыма. Чамусьці гарады ўночы становяцца чужымі, а знаёмыя вуліцы мільгаюць у агнях, і ты іх з цяжкасцю пазнаеш. Але гэта не палохае, не. Ты дзіўна спакойны, ты нібыта растаеш у гэтых агнях, ценях дамоў, шуме машын, чарнаце неба…
Вера кранаецца маёй рукі, напамінаючы пра сябе.
– Ты хочаш прачытаць мне лекцыю, як весці сябе на свецкіх раўтах? – іранічна пытаю я.
– Не, мне чамусьці здаецца, што ты гэта ўсё ведаеш, хаця я і не распытваю цябе пра мінулае, – на гэты раз вельмі сур’ёзна гаворыць яна. І нават з нейкім сумам гучаць яе словы.
– Ты ўсё робіш СКАЧАТЬ