Название: Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор: Маргарыта Прохар
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1604-5
isbn:
І я паддаюся ёй, я еду ў Вільнюс.
Гарады і гісторыі… гісторыі і гарады… гісторыі гарадоў у гісторыі майго жыцця, гісторыі людзей і мая гісторыя ў гісторыі гарадоў. Вось як я магу заблытаць, па сутнасці, пустымі словамі, гульнёй гэтых слоў. Можа, я гэта раблю таму, што мне цяжка пачаць свой аповед. Я губляюся перад гэтым белым лістом паперы, на якім мне трэба вывесці такія словы, як каханне, надзея, сустрэча, адчай, жыццё і смерць. І для пачатку вывожу што прасцей. Проста Восень у Вільнюсе…»
Вось першыя словы, якія ўразілі мяне, калі я адкрыла гэты маленькі зялёны нататнік. Зрэшты, яны і зараз не пакідаюць мяне ў супакоі – гэтыя словы. І не толькі яны, але і ўсё тое, што адбылося з прыходам той восені.
Спачатку, мусіць, варта патлумачыць, хто я. Гэта мае сэнс яшчэ і таму, што з гэтага пачалася і ўся гісторыя: і зялёны нататнік, і пачуцці шматлікіх людзей, і знаёмства з прадаўцом шчасця на старой вільнюскай вуліцы, і сам Вільнюс для мяне, і, нарэшце, – гэтая восень у Вільнюсе…
Такім чынам, – пра сябе, пра тое, чым жа я займаюся. Праўда, мая прафесія не меркавала ніякай рамантыкі, пакуль не з’явіўся хтосьці, і не ўбачыў у ёй свой сэнс. Наогул, я займаюся тым, што знаходжу згубленыя рэчы, згубленых котак і сабак. Гэта значыць шукаю ўсё, што губляюць людзі. А губляюць яны бясконца. З аднаго боку, гэта дрэнна, з іншага боку – гэта мой заробак. Так я зарабляю сабе на жыццё. Такая ў мяне праца. Часам – сумная, часам – смешная, часам шмат чаму вучыць мяне: бачыць дробязі, рабіць высновы са скупых фактаў і чужых слоў. І, калі дарогу перабяжыць чорны кот, я, мусіць, буду адзіным чалавекам, хто ў гэты момант падумае: а можа, ён згубіўся?
Вось так я паступова падыходжу да таго дня. Гэта быў звычайны дзень пачатку восені. Дворнікі зграбалі лісце, яшчэ мокрае ад ранішняй расы. Іх граблі і лапаты ўдаралі па асфальце, нібы гралі пахавальны марш апалай лістоце, і купкі жоўтага лісця былі падобныя да помнікаў восені. Адна з іх жаўцела ля дзвярэй маёй канторы. Звыкла скрыгатнуўшы ключом, я з другой спробы адчыніла дзверы ў цёмны калідор. Ну вось і мой кабінет. Наведвальнікаў у гэты час звычайна не бывае, але ўсё ж я прыходжу рана: а раптам? Або, можа, я прыдумала гэта для сябе, каб стварыць ілюзію справы – амаль на досвітку працоўная раніца, своечасова адчыненыя дзверы паводле таблічкі на іх. Я ведала, што гэта ілюзія, але ўсё роўна прыходзіла сюды з самай раніцы. Хоць і зараз буду пакутаваць да абеду – чакаць і чытаць кнігу. Я ўжо дастала яе з шуфлядкі і адкрыла на ўчарашняй недачытанай старонцы, як раптам раздаліся крокі і ўвайшоў наведвальнік.
Мяне адразу ўразіў кантраст яго дарагой адзежы і таннага пацёртага дывана майго кабінета. Зрэшты, гэта ўсё роўна не падштурхнула мяне на рамонт: я не лічыла, што такі занятак, як лоўля котак і сабак, патрабуе раскошных апартаментаў.
– Прысаджвайцеся, – я паказала яму на сціплы шэраг крэслаў ля сцяны.
Ён моўчкі ўзяў крэсла і перанёс яго бліжэй да майго стала.
Калі сказаць шчыра, мне хацелася, каб лавіна скаргаў і слёзных просьбаў пра дапамогу любімым чацвераногім сябрам даносілася да мяне здалёк, але ў гэтым выпадку мне прыйшлося скарыцца. Зрэшты, мой наведвальнік не быў настроены на істэрыку. Наадварот, яго погляд, звернуты да мяне, быў халодны і сур’ёзны. Перада мной сядзеў дзелавы чалавек, забяспечаны, калі меркаваць па адзенні і – больш – па спакойным уладным поглядзе. На выгляд яму можна было даць гадоў сорак. Знешнасць нічым не прыкметная: кароткая стрыжка сівеючых валасоў, крыху паўнаваты твар, нос з лёгкай, невыразнай гарбінкай. Але, гледзячы на яго, у мяне ўзнікла падазрэнне, што ён не адчуваў сувязі паміж сваім абліччам і сабой, унутраным. Гэтае дзіўнае пачуццё. Яно ўзнікае, калі глядзіш на людзей, якія чамусьці незадаволеныя сабой.
Так, я разглядала яго, пакуль ён даставаў нешта з сваёй папкі. Нарэшце ён падняў на мяне вочы. Ён глядзеў ва ўпор. Гэта было нязвыкла: людзі часта не заўважаюць тых, каму плацяць за працу. Для іх яны – безаблічныя. Гэты глядзеў ва ўпор. Погляд яго быў паранейшаму сур’ёзны і спакойны, але я зноў злавіла сябе на адчуванні, быццам на мяне глядзіць іншы – унутраны чалавек, чалавек далёкага мінулага.
– Такім чынам, вы нешта страцілі? – спытала я, перарваўшы гэты погляд ва ўпор.
І ён, пачуўшы пытанне, раптам хутка апусціў вочы, быццам яго злавілі на чымсьці недазволеным. Прычым тычылася тое не гэтага дзелавога, сур’ёзнага чалавека, а нейкага ўнутранага, далёкага.
– Так, – сабраўшыся з думкамі, сказаў ён. – Я хачу папрасіць вас знайсці адну дзяўчыну.
Зрэшты, нечага такога я ад яго і чакала.
– Але я не лаўлю людзей. Мая прафесія – коткі, сабакі, партманэ, нарэшце.
Здавалася, ён не чуў мяне.
– Можа, у вас прапала котка? Або хамячок?
Ён усміхнуўся:
– Не. СКАЧАТЬ