Название: Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор: Маргарыта Прохар
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1604-5
isbn:
Праўда пра жыццё не праходзіць бясследна. Але ўсе ж мы горача жадаем хаця б выключэнняў, таму што ведаем: менавіта яны, гэтыя выключэнні, выратуюць свет і не дадуць яму памерці.
Магчыма, са мной здарылася нешта накшталт – нешта з гэтых выключэнняў.
Зрэшты, нішто гэтаму не спрыяла: я нудзіўся, ветліва ківаючы галавой і ўсміхаючыся сваім спадарожнікам, якія намагаліся дагадзіць мне. Толькі мне ўсё гэта было чужым: песні, танцы, гутаркі за спінай на не сваёй мове.
Усё спляталася ў рознакаляровыя яркія малюначкі, і можна было сказаць, што мы проста добра бавілі час. А можа, я тады ўнутры чакаў… Не ведаю. Шкада, што я не памятаю да таго моманту, калі да нас прыскокнула гэтая дзіўная кампанія – некалькі дзяўчат і амаль ушчэнт п’яны хлопец.
– Колькі мужчын нудзяцца адны!.. Айя-яй! – ігрыва завуркатала пухленькая брунетка.
Самы галоўны з дэлегацыі адразу ж ускочыў.
– Дзяўчаты, пакіньце нас у супакоі! Гэта журналіст з іншай краіны. Ганаровы госць, што ён падумае! – і яшчэ дадаў па-літоўску. Нешта не вельмі прыемнае.
Зрэшты, я таксама не прэч быў ад іх адвязацца, але, вядома, больш ветліва. Я азірнуўся і раптам убачыў яе. Не ведаю, што на мяне найшло: мы глядзелі адно на аднаго, а можа, гэта толькі я глядзеў…
Раптам, нечакана нават для сябе, я падхапіў яе і закружыў у танцы.
– Адпусці мяне! – яна рванулася прэч, але я дужа трымаў яе. – Адпусці мяне! – паўтарыла яна, і голас у яе быў хрыплаваты, з акцэнтам. – Там дзве дзяўчыны, ідзі да іх.
– Я табе не спадабаўся?
– Не ведаю.
– Тады чаму?
– А я занятая.
– З гэтым п’яным хлопцам? – я пагардліва ўсміхнуўся. – Ён нават не зможа цябе дадому праводзіць, не тое што танчыць. Хутчэй табе прыйдзецца цягнуць яго з рэстарана.
І тут я злавіў яе погляд – цвёрды, моцны, нават фанатычны погляд, і мая ўсмешка чамусьці знікла.
– Не турбуйся, ён возьме таксі. Але я не здаваўся.
– Гэй, ты возьмеш таксі? – крыкнуў я хлопцу.
Ён паглядзеў на мяне п’янымі, нейкімі бездапаможнымі вачыма.
– Не, у мяне няма грошай…
– А СКАЧАТЬ