Название: Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор: Маргарыта Прохар
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1604-5
isbn:
Я не іду – я бягу да яго, нібы, як у дзяцінстве, баюся, што ён нечакана знікне, таму што ён – амаль чараўнік: ён дорыць людзям шчасце.
– Добры дзень! – крычу я, зусім задыхаўшыся.
– А! Рады вас бачыць! – ён абарочваецца да мяне, і яго смешныя сівыя вусы падскокваюць ва ўсмешцы.
– Няўжо вы мяне памятаеце? – дзіўлюся я.
– Я шмат каго памятаю, вас таксама. Мне здаецца, я запамінаю тых людзей, якія таксама памятаюць мяне і вераць, што я недарма тут стаю. Яны носяць у сваёй душы цеплыню, каханне, а без гэтага шчасцю не бываць, колькі ні купляй маіх шароў. І шчасце да іх прыйдзе, абавязкова прыйдзе. А сёння і я нарэшце шчаслівы. У мяне ўжо сівыя вусы, але толькі зараз я шчаслівы! Я дачакаўся свайго шчасця.
– Што ж адбылося?
– У мяне нарадзілася ўнучка! Уяўляеце – унучка! Доўгі час у маёй дачкі не было дзяцей – і вось нарэшце: унучка! Мая ўнучка…
Слёзы шчасця з’явіліся ў яго на твары. Усмешка і слёзы на сівых старэчых вусах. Яму будзе для каго жыць. У яго нібы пасялілася ў душы маленькае сонца. І гэта выдатна.
– Ну, раз сам прадавец шчасця стаў шчаслівым чалавекам, тады сапраўды шчасце ёсць. Мабыць, я і зноў буду купляць у вас шары.
Я ўсміхнулася, а ён уручыў мне шары. Паглядзеўшы на іх, я ўбачыла, што яны аранжавыя, падыходзяць гэтай восені.
І я ўжо сама набрала нумар.
– Нешта здарылася? – спытаў ён.
– Не. Проста я купіла шары ў прадаўца шчасця.
Ён доўга маўчаў, пачуўшы гэтую навіну. Потым не вытрымаў, спытаў:
– Якія яны?
– Восеньскія.
Я пачула, што ён уздыхнуў. Або ўсміхнуўся. У любым выпадку, гэта былі ўспаміны. І я падумала: самыя шчаслівыя нашы з ім успаміны – гэта ўспаміны аб нашых сустрэчах з прадаўцом шчасця. Або – з нашай надзеяй, што, у прынцыпе, адно і тое ж.
– Куды вы цяпер накіроўваецеся?
– Буду блукаць па горадзе. Зайду ў крамы, дзе яна бывала, можа, хтосьці яе ўспомніць…
– Так, мабыць, зайдзіце ў крамы… – у яго голас ізноў вярнуўся сум, і ён выключыў тэлефон.
Зрэшты, такое наша жыццё – пярэстае покрыва, шытае рознымі ніткамі радасці і смутку…
За гэтыя некалькі дзён я прайшла тымі мясцінамі, дзе магла быць яна – гэтая дзіўная дзяўчына чужой восені. Ніхто нічога не чуў аб ёй, але адзін чалавек сказаў, што я да яе вельмі падобная. Вонкава. Мусіць, гэта быў жарт, але ўсё ж я прыгледзелася да сябе і параўнала з тым фотаздымкам. Гэта стала для мяне адкрыццём – сапраўды, мы падобныя ў шматлікіх рысах. Вось толькі ў сутнасці сваёй мы – розныя.
Потым я дастала фотаздымак і зноў, але ўжо больш уважліва, паглядзела на гэтую дзяўчыну. Яна ўсміхалася ў камеру, але ўсміхалася нібы не для сябе. І раптам я зразумела – яна ўсміхалася таму, хто фатаграфаваў яе. Але хто гэта быў? Той хлопец? Я зусім на яго забылася. Як жа гэта далікатна распытаць аб ім – здалёку, СКАЧАТЬ