Название: Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор: Маргарыта Прохар
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1604-5
isbn:
Я з цяжкасцю яе пазнала. Яна страшна змянілася, я нават не паверыла, што гэта яна: худая, пастарэлая, з выцвілымі вачамі, якія, не міргаючы, глядзяць у акно.
– Добры дзень, – я назвала сябе і яго імя. Яна запаволена ўгледзелася ў мяне.
– Вы яго помніце? – я ізноў назвала імя майго працадаўцы. Яна кіўнула.
– Ён прасіў з вамі сустрэцца.
– Няўжо? – Погляд яе быў паранейшаму абыякавым.
– Давайце прысядзем і пагаворым. Прабачце, але чаму вы ўсё стаіце ля акна?
– Я назіраю, як заканчваецца мой дзень нараджэння. Сыходзяць хвіліны, ужо хвіліны. Усё. Пачаўся новы дзень, а мой дзень нараджэння скончыўся.
Усё ж яна прысела за столік – бруднаваты і стары, як усё ў гэтым бары, які дажывае свой век. Дастала «траву». Убачыўшы мой здзіўлены твар, яшчэ раз з раздражненнем патлумачыла:
– Паўтараю: у мяне дзень нараджэння, так што няма чаго на мяне глядзець. Я з дзяцінства ў свой дзень нараджэння раблю тое, што хачу. Кажуць, што наркаманы – дурні, паляць усякую дрэнь. Не, яны не дурні. Яны робяць сабе самыя дарагія падарункі: набліжаюць да сябе людзей, якіх з табой няма, але ты да болю жадаеш, каб яны былі побач. Асабліва ў твой дзень нараджэння. Людзі робяцца выразней, набліжаюцца да цябе, ты можаш іх абняць, нават калі іх няма ў жывых. Ты можаш смяяцца з імі, бегаць навыперадкі па летніх сцежках, плыць у марскіх хвалях, цалаваць, спрачацца, марыць… Яго няма, але праз хвіліну ён будзе са мной.
Яна набівае ў лёгкую папяросную паперу здробненую траву, змешваючы з тытунем. Пальцы яе дрыжаць. Яна зацягваецца глыбокаглыбока, злёгку затрымлівае дыханне, каб усё патрапіла ў лёгкія, а потым – у кроў…
– А потым?.. Яна смяецца.
– Потым усё губляецца. Нельга дарыць сабе падарункі бясконца. Потым трэба ўсё больш паліць, каб дасягнуць шчасця. Ну а яшчэ потым – паліць для таго, каб хаця б хадзіць, расплюшчваць вочы, рухаць рукамі… За ўсё трэба плаціць. Вы асуджаеце мяне?
– Ніхто не мае права нікога асуджаць.
– А што ж вы адчуваеце? – з цікавасцю пытае яна.
– Мабыць… Як гэта ні дзіўна, я рада, што знайшла вас. Я адчуваю палёгку, што мне не прыйшлося шукаць мёртвага чалавека.
Яна раптам стала сур’ёзнай.
– Так мне ніхто не гаварыў. Мне, відаць, занадта шмат гаварылі вельмі добрых або вельмі дрэнных слоў. І я з абыякавасцю ставілася да любові і нянавісці іншых.
Я працягнула ёй нататнік.
– Ён прасіў перадаць. Гэта ўсё пра вас.
– Нататнік? Не. Мабыць, мне не варта браць яго, – яна з сумненнем пахітала галавой.
– Чаму? – здзівілася я. – Гэта ж ўсё пра яго каханне да вас. Вам нецікава?
– Не. Занадта шмат слоў. А словы прымушаюць задумацца аб жыцці. А я гэтага не люблю.
Нешта жорсткае раптам адлюстравалася ў яе вачах, але потым яны зноў пацяплелі, і яна зноў загаварыла:
– Але вы не засмучайцеся: СКАЧАТЬ