Название: Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор: Маргарыта Прохар
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1604-5
isbn:
Нарэшце я наважыўся – спыніў яе недалёка ад парку. Яна пазнала мяне. Нахмурыла бровы і строга спытала:
– Што ты хочаш?
Я збянтэжыўся, не ведаў з чаго пачаць – праўды або хлусні.
– Ну?
Яна не давала мне падумаць.
– Усяго толькі хачу папрасіць у цябе прабачэння, што… – я адчуў: пачынаю мямліць. Раней за мною такога не назіралася.
– Прабачэння… – яна ўсміхнулася. – Ты вельмі ветлівы. Ведаеш, усе ветлівыя такія сумныя.
Я разгубіўся ад гэтых слоў. А вось яна спакойна глядзела на мяне.
Вочы ў яе былі прыгожыя, ясныя і строгія.
– Відаць, ты хацеў папрасіць прабачэння?
– Ттак…
– Тады прасі. Ну што ты стаіш, як балван! Прасі! – яна ўсміхнулася.
– Прабач, што быў няветлівы.
– Усё?
– Я толькі хацеў пазнаёміцца. Як вас завуць?
Яе звалі Эстэль. Бацькі прыдумалі ёй зусім французскае імя. Яна дала мне свой нумар тэлефона – лёгка і проста. Я, акрылены, тэлефанаваў, але вось толькі ніхто не падыходзіў да тэлефона. Без усякай надзеі я патэлефанаваў у апошні раз – перад ад’ездам. І яна падняла трубку. Я сказаў, што з’язджаю, мая камандзіроўка скончылася.
– А калі ты з’язджаеш?
– Праз гадзіну.
– Я прыеду цябе праводзіць, – сур’ёзна заявіла яна.
Гэтага я не чакаў. Не схлушу, калі скажу, што мне было прыемна. Слабы агеньчык надзеі загарэўся ў маёй душы.
І яна прыехала на вакзал – за дзесяць хвілін да адпраўлення майго цягніка. Прыехала, як абяцала.
– Цябе не было ў горадзе? – асцярожна спытаў я. – Ніхто не падыходзіў да тэлефона. Мне так хацелася пагаварыць з табой. Мне было вельмі цяжка без цябе.
– Ты думаеш, усім лёгка? Усім цяжка. І мне. – Погляд яе раптам стаў далёкім і бляклым, нібы хтосьці ў цемры загасіў апошнюю лямпу.
– Прабач, я нешта не тое сказаў. Дзякуй, што прыйшла мяне праводзіць.
– Калі ласка. – Яна паціснула плячыма.
Я не ведаў, пра што яшчэ ёй казаць. Бездапаможна аглядаючыся вакол, я ўздыхнуў і сказаў банальнасць:
– Восень прыйшла.
– Так, – яна адкінула светлую пасмачку валос з твару, і ён стаў адкрытым і светлым. – Восень… – чамусьці паўтарыла яна. – Восень у Вільнюсе заўсёды прыгожая… …Вярнуўшыся дадому, я сустрэў дзяўчыну, зза якой гэтулькі пакутаваў да гэтай маёй паездкі ў Вільнюс. Яна хацела працягваць нашы адносіны. Раней, мусіць, я быў бы на сёмым небе ад шчасця.
– Ты? – здзіўленарадасна спытала яна, сустрэўшы мяне.
– Я, як бачыш.
– Ты не адказваў на мае званкі!
– Быў заняты.
– Раней ты ніколі не быў заняты, калі я тэлефанавала, – у яе голасе СКАЧАТЬ