Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов страница 33

СКАЧАТЬ пад’язджай а дваццаць другой гадзіне да крамы «Бусел».

      – Добра.

      – Толькі гэта…

      – Што? Усё, што хочаш!

      – Я з сябрамі буду. Ты не супраць?

      – Не… Канешне ж, не…

      – Ну і добра…

      – Хаця… Можа, мы лепш толькі ўдваіх? Навошта яны?

      – Не… Магчыма, потым, калі…

      Зміцер прыйшоў трошкі раней і чакаў. Ён быў моцна закаханы, таму хваляваўся і саромеўся яе сяброў. Пільна адсочваў усе бакі вуліцы. І ўсё ж яны з явіліся нечакана.

      – Вітаю! Што будзем рабіць? – запыталася Алена, якая спынілася за два крокі ад яго. – Куды пойдзем?

      – Давайце ў парк, – уважліва разглядаючы Зміцера, уставіла Вольга.

      – Добра! – радасна сказаў ён.

      – Толькі з півам! – уставіў Кірыл.

      – Канешне! Не з пустымі ж рукамі ісці,– дадала Вольга.

      На твары Зміцера з’явіўся выраз агіды і прыкрасці.

      – Зміцер, ты ж будзеш піва? – трошкі заклапочана запыталася Алена.

      – Так… вядома ж… Пойдзем выбіраць…

      Хлопец не рашыўся выказаць нязгоду, каб не рызыкаваць каханнем.

      Ад хвалявання ён вельмі баяўся дакрануцца да Алены, сказаць нешта не тое, таму трымаўся трошкі воддаль. І яна не спяшалася набліжацца, бо ведала, што пакуль Зміцер хвалюецца, пакуль нічога не дазволена, ён будзе выконваць усе яе капрызы.

      Хоць хлопец і лётаў вакол Алены, аднак Вольга пачала праяўляць да яго цікавасць. Шматлікія позіркі, размовы, прапановы. Вользе таксама спадабаўся новы знаёмы, і яна паводзіла сябе больш адкрыта, не была такой непадступнай, як Алена. На нейкае імгненне Зміцер пачаў рэагаваць на ўвагу дзяўчыны. І тут жа Алена хутка адышлася ад яго і прытворна засумавала. Зміцер падбег да яе:

      – Што здарылася? Чаго ты такая сумная?

      – Я?.. Не… Усё добра.

      – Я ж бачу, што нешта не так. Мо адыдземся, пагутарым?

      – Усё добра! Ідзі балаболь з Вольгай.

      – Ну што ты, мне толькі з табой цікава, сонейка!

      – Мне так не здаецца…

      Зміцер наважыўся на рызыковы крок. Ён абняў дзяўчыну, і яна вельмі нечакана прыціснулася да яго. Дарэчы, увесь вечар спрабаваў хоць неяк дакрануцца да яе, абняць. Гэта атрымалася. «Лічы, першая перамога за сёння!» Алена непрыкметна ўсміхнулася. Яна таксама атрымала перамогу. «Не, Вольга, – думала дзяўчына. – Сёння мой вечар. Глядзі на яго, мар пра яго, усе глядзіце! Толькі хлопец мой, нават не спрабуйце прыцягнуць яго ўвагу!»

      Зміцер не мог зразумець, чаму раней Алена ніяк не падпускала да сябе, была строгая і трымалася за некалькі крокаў, а цяпер ён нават абняў яе. «Божа, колькі радасці трымаць у руках тую, якую кахаеш!»

      Вольга таксама была прыгажуняй, паводзіла сябе адкрыта, праяўляла цікавасць да Зміцера. Аднак, хоць у нейкі момант яго гэта прывабіла, усё роўна цягнула да Алены.

      Праз хвілін трыццаць кампанія пайшла назад, да метро. Алена зноўку не дазваляла сябе абдымаць, гучна гутарыла з сяброўкамі і Кірылам, цешылася закаханымі вачыма Зміцера.

      – Давай, СКАЧАТЬ