Название: Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Поэзия
isbn: 978-985-02-1385-3
isbn:
– Чаму задумаўся, Хомка, мы ўжо амаль прыйшлі. Калі выйдзем з парку, то апынемся адразу насупраць майго дому.
Хомкам Надзея часта звала Янака. Так зваўся герой любімай яе аповесці Максіма Гарэцкага «Ціхая плынь» – горкі няўдачлівы Хомка.
– Ты, гэта… ты мне прасці, але я мо і не пайду к табе. Мо рана яшчэ з бацькамі тваймі знацца мне, – як бы апраўдваючыся, адказваў Хомка.
– Насмяшыў, як жа рана, ужо як-ніяк два гады сустракаемся, мама мая напякла смачных піражкоў. Бацька віна свайго дастаў, чакае цябе, убачыць цябе хоча, – гаварыла Надзея і разумела са скрухаю, што ўмовіць застацца Хомку – справа марная.
– Ды не трэба мне вашай гасціны. Мне, канечне, заўтра трэба быць дома. Буракі выбіраем.
Надзея заплакала. Янаку самому захацелася зараўці, вось так, не па-мужчынску. Ён разумеў, што знаёмства – гэта тыя ж агледзіны. Сустрэча з бацькамі каханай азначала толькі адно – крок да заручынаў. А Янак усё ж быў ёй не раўня. Яму хацелася ўцячы, але пакінуць Надзею ў такім стане ён не мог. Янак пачаў супакойваць яе:
– Любая, не плач. Я прыеду, абавязкова прыеду, толькі пазней. Скончым універсітэт, пачнем працаваць, а там і відаць будзе. А пакуль я жаніх нядошлы.
– А можа, тады позна будзе, можа, я іншага сабе знайду, лепшага за цябе, – у істэрыцы даводзіла Надзея. Але раптам неяк паспакайнела, змянілася і мовіла:
– Я даўно ўжо хацела табе сказаць… Ты знаеш…
– Надзечка, можа адыдзем убок, а то людцы ўсё бачаць і чуюць, – як старая бабка, тарахцеў Янак.
– Ай, ідзі ты, знаць цябе не хачу, – рэзка абарвала Надзея і пайшла.
Янак застаўся стаяць пасярод парку зусім адзін. Людзей як быццам і след прастыў. Ён доўга ўглядаўся ў постаць Надзеі, якая паволі знікала. Надзея не азіралася. У збэрсаных думках Янак сігануў назад. Усё той жа парк, альтанкі, «папараць», гадзіннік на вуліцы Прытыцкага. Хутка ён дайшоў да вакзала. «І не далёка адышліся, СКАЧАТЬ