Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов страница 35

СКАЧАТЬ і маўчаў. Але разумеў, што іншага шансу не выпадзе.

      – Верас, ты хацеў нешта сказаць?

      – Не… Не… Наталля Алегаўна.

      – Мне, мабыць, падалося.

      Яна пайшла далей. Хлопчык моцна сціснуў кулакі, насупіўся, сказаў пра сябе: «Эх… Будзь што будзе!» – падбег да настаўніцы і пракрычаў:

      – ВЫ… ВЫ… ВЕЛЬМІ ПРЫГОЖАЯ!

      – Дзякуй, – адказала з усмешкай Наталля Алегаўна і ўзяла тоўсты сшытак з паліцы.

      Алесь Емельянаў

      [1987 г. н.]

      Цягнік

      ты мой цягнік, які не ведае ні станцый, ні вакзалаў,

      ні семафораў, ні гудкоў, ні машыністаў. правадніца,

      нібы падлетак, у якога адбіраюць плытку Muse…

      выходжу на перон,

      іду, і штосьці занатоўваю ў сшытку, і не бачу,

      як апынаюся на рэйках,

      а ты насустрач рушыш

      на хуткасці – амаль другой касмічнай —

      і сапраўды, на тваім ложку, нібы ў стратасферы,

      глытаю й выдыхаю пругкія аблокі,

      хапаюся за промні сонца – рукі,

      і жарсна прыпадаю да Шляху Млечнага! —

      і тут – халера – правадніца торгае стоп-кран!!!

      але цягнік губляе колы й над чыгункаю ляціць! —

      і толькі матылямі белымі кружляюць

      шматкі ад сшытку…

      Злодзей

      о, мой злодзей кішэнны,

      ты запусціла тонкія спрытныя пальчыкі ў

      маю сардэчную сумку,

      але анічога не скрала,—

      падарыла мне талеры эрытрацытаў,

      аднавіла дыханне,

      цеплыню разагнала па жылах,

      адагрэла рукі і ногі…

      я ў параўнанні з табою —

      бандзюга з вялікай дарогі…

      Яблыкі

      падаць яблыку

      з яблыні

      з кошыку

      з рук дзіцячых на брук

      падаць яблыку

      сарванаму

      збітаму

      стралою працятаму

      падаць яблыку

      у гной

      у траву

      Еве ў руку

      падаць яблыку

      ты хочаш яблык

      каб пах зямлёю

      травой і дажджом

      і я знайшоў такі

      румянашчокі

      і даўганогі

      толькі з яблыні

      падаць яблыку

      Адам

      Адам не мог падумаць

      але нешта падазраваў

      бо меў выдатную інтуіцыю

      дык вось

      ён адчуваў

      што пра яго напішуць

      калі не аповесць

      то прынамсі артыкул

      але аніяк не мог спадзявацца

      што дзякуючы сваёй жонцы

      трапіць у Біблію

      Мой дождж

      мой дождж пачынаецца з…

      водару волкага дрэва,

      крыкаў палёгкі шэрай травы,

      якую вада вызваляе ад пыльнай лускі.

      мой дождж працягваецца

      і СКАЧАТЬ