Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов страница 42

СКАЧАТЬ у абед. Нельга сказаць, каб Васіль надта радаваўся перспектыве бавіць выходныя ў вёсцы, але яму было неабходна пазычыць колькі грошай.

      Ён доўга ішоў уздоўж дарогі, паказваючы вялікі палец машынам, але чамусьці ніхто не спыняўся. Вось праляцеў бус з вялікай сям ёй, і сабака на заднім месцы высунуў яму язык. Сонца вісела высока, і спякота паступова навісала над плячыма. Вось праехалі адразу тры дальнабойнікі, жэстамі паказваючы яму, што будуць хутка зварочваць у правы бок. Васіль ішоў і няспынна выцягваў вялікі палец альбо рукою паказваў, што яму трэба ехаць у прамым накірунку. Прамінула яшчэ колькі дзясяткаў машын з шчаслівымі сем'ямі і сяброўскімі кампаніямі. Гэтая дарога доўгія кіламетры ішла ўздоўж новых лецішчаў, якія пачыналі толькі забудоўвацца і мелі сваімі гаспадарамі маладыя сем і з дзецьмі, падлеткамі, якія неўзабаве праз колькі год мусілі пачаць самастойна вазіць у свае «катэджы» дзяўчын, сяброў і алкаголь.

      Раптам на ўзбочыне спынілася Аўдзі А6, прычым цяжка было сказаць, дзеля чаго, бо ад Васіля яна была даволі далёка, і замест таго, каб пад ехаць бліжэй альбо канчаткова знерухомець, машына была заведзенай і павольна рухалася наперад, быццам кіроўца вагаўся: спыніць машыну і падабраць папутчыка альбо з ехаць. Васіль вырашыў падбегчы, можа яму пашчасціць…

      – Добры дзень, падкінеце ў…

      – Так, падкіну, але давай хутчэй сядай назад, бо я не хачу, каб машына заглохла, нешта сёння надта доўга заводзілася! – гучна прамовіў Якаў, і правае павека сутаргава дрыганула.

      Дзверца зачынілася, Васіль уладкаваўся на заднім месцы, заўважыўшы, што машына амаль новая і не магла проста так кепска заводзіцца, і ўжо ў салоне ён прыкмеціў, што на пярэднім сядзенні былі пакладзены нейкія рэчы і нешта падобнае да вялікага нажа ў похвах.

      – Файнае сёння надвор’е, – вырашыў распачаць гутарку Васіль.

      …

      – Я кажу, надвор’е – цудоўнае.

      Але адказу ізноў не было.

      Васіль, вырашыўшы, што кіроўца не надта ахвочы да гутаркі, вырашыў сачыць за краявідам у акно.

      Пейзаж не мяняўся – дрэвы, палі і хаткі. Васіль засумаваў і адважыўся зноў распачаць гутарку.

      – У вас, я гляджу, машына новая.

      Якаў нічога не адказаў, ён моцна сціскаў стырно і вялікімі пальцамі рук сутаргава барабаніў па скураным пакрыцці. Васіль прыкмеціў гэта і занепакоіўся: магчыма кіроўца маўчаў, бо ў яго нешта там здарылася, мо што з сям ёй, а ён тут са сваімі глупствамі пра надвор е і машыну. Таму ён вырашыў запытацца:

      – У вас нічога не здарылася?

      Раптам кіроўца нервова загаманіў.

      – Шаноўны чалавек, вы што, не бачыце, што я кірую аўтамабілем?! І я быў бы ўдзячны, калі б вы пакінулі мяне ў спакоі, я ўжо сумняюся ў вартасці таго, што спыніўся, каб вас падвезці. Будзьце ціхамірным, і ў вас, і ў мяне ўсё будзе добра!!!

      У голасе Якава чулася занепакоенасць і адначасова пагроза, і Васілю стала ву СКАЧАТЬ