Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов страница 34

СКАЧАТЬ цяпер 2007 год і восем гадзін раніцы. Заняткі пачаліся, а да школы яшчэ паўтара кіламетра, і так лянота туды ісці! Тут, у лесе, калі глядзець на незвычайную прыгажосць, створаную без чалавека, спыняецца час – і ты нібы зліваешся з Прыродай, з Богам, з Сусветам…

      Ногі зрушыліся з месца… Спачатку хада была павольнай, няспешнай, пасля стала шпарчэй. Не час і не з'едлівы настаўнік прымушалі ісці, а…

      Яе завуць Маша. Яна трымаецца ганарыста, бо добра вучыцца і прыгожая. «Хоць бы пабачыць яе хутчэй!»

      – А!.. Вось і наш выдатнік, які столькі ведае, што можа дазволіць сабе прыйсці пад канец урока!

      Усе зарагаталі, а ён апусціў вочы долу.

      – Алесь, калі ты самы разумны, то скажы мне, ды і ўсім, што ты ведаеш пра зоры?

      – Яны прыгожыя. – Сорам не перашкаджаў кідаць хуткія позіркі на Машу. – Яшчэ яны падаюць, знічкі… Хто іх зловіць – таму пашанцуе, ён будзе шчаслівы….

      – Ну і што? Злавіў хоць адну, пакажы?!

      – Мм…

      І зноўку клас выбухнуў рогатам.

      – Тады я табе раскажу…

      Алесю было ўсё роўна: ён не слухаў іх, не звяртаў увагі, у галаве спяваў любімы рок-хіт, толькі ўсё ж пачуваўся няважна… З-за яе… Бо Маша таксама смяялася.

      Яна ніколі не адказвала на прывітанні. Нават не глядзела на яго! Алесь добра разумеў, што ён ёй нецікавы, не пара. Але чаму б не павітацца, чаму яна цалкам заўсёды ігнаруе яго, навошта быць такой жорсткай?! Сэрца раздзірае грудзі, і яму б вельмі дапамог хоць адзін ветлівы неабыякавы ейны позірк…

      Алесь жыў з бацькамі на хутары каля самага лесу. Уночы выйшаў на двор. Глядзеў у неба на зоры, лавіў вачыма знічкі і марыў… Жадаў, каб Маша з ім павіталася. Каб можна было бясконца глядзець на прыгажосць нябёсаў, лесу, усяго наваколля… Алесь не ведаў нічога з таго, што казаў пра знічкі настаўнік. Затое ведаў самае галоўнае: яны прыгожыя і прыносяць людзям шчасце…

      Упершыню…

      Маладзенькая, вельмі прыгожая настаўніца ўзяла ў рукі званочак і страсянула тры разы. Пачаўся перапынак.

      Верас, сямігадовы вучань другога класа, званок пачуў не адразу. Два ўрокі перад тым ён сядзеў у глыбокім задуменні і не мог выконваць аніякіх патрабаванняў настаўніцы. Толькі бясконца глядзеў на яе…

      У грудзях нешта гучна грукала. Як толькі ягоны позірк сустракаўся з яе вачыма, хлопчыка чамусьці ахоплівала моцнае хваляванне, а незразумелы сорам прымушаў адводзіць вочы. Першы раз у жыцці Верас адчуваў такое, для яго зусім не знаёмае пачуццё. І матулі, на жаль, не было побач, каб папытацца, што з ім.

      Так і сядзеў увесь дзень…

      Чамусьці Верасу захацелася вылучыцца сярод сваіх аднакласнікаў. Паказаць што ён асаблівы, што лепшы за ўсіх, і, канешне ж, апраўдаць свае дрэнныя адзнакі.

      Верасу мроілася, як ён ідзе ноччу па вуліцы і чуе жаночы крык: «Дапамажыце, дапамажыце!» Бяжыць і ратуе сваю настаўніцу ад злодзеяў. А яна цалуе яго ў шчаку, бярэ дзённік і ставіць «выдатна». І цяпер Верас ужо зусім іншы: не хуліган СКАЧАТЬ