Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов страница 30

СКАЧАТЬ праз нябесныя дзверы.

      Свет не расплюшчвае вочы – сны благія.

      Урбаніс-любоў

      Мажліва, хтосьці любіць родны дом,

      Дзе з коміну бруіцца лёгкі дым…

      А я люблю бязлюднае метро

      І подых вентыляцыі у ім.

      Мажліва, хтосьці прагне цішыні

      Ды спеваў птушак – музыкі лясоў…

      Кагосьці, можа, цягне да зямлі,

      Мяне – на дах высокіх забудоў.

      Люблю штодзённы меладычны звон

      І твары незнаёмых мне людзей.

      І нават пляц пустых халодных дзён

      Люблю я ўсіх палёў зямных мацней!

      Валькірыі

      У цёмным-цёмным лесе пад пнём № 4

      Жывуць тры вельмі дробныя прыгожыя Валькірыі.

      Варожымі і злоснымі не лічыць іх ніхто,

      Такія ўжо маленькія! Мурашка ў паліто

      На вочы цягне лінзы, ды нават тое шкло

      Не дапаможа ўбачыць іх Мурашку ў паліто!

      У іх ёсць імбрык з атам і кубачкі з часціцы,

      Яны п’юць невідочную гарбату з палуніцамі.

      Як свята, то гатуюць з нейтронамі пірог,

      Пасыплюць іх пратонамі і клічуць на парог,

      Але паколькі ў лесе іх ніхто знайсці не мог,

      То самі і з’ядаюць гэты казачны пірог.

      Але аднойчы ноччу Megaphragma Caribea

      Раптоўна завітала ў хату скандынаўскіх феяў!..

      Сястрычкі мітусяцца, нарэшце ў хаце госць!

      З фундаментальных ферміёнаў згатавалі штось,

      Усаджваюць за стол, крычаць-вішчаць: «Частуйся! Вось!»

      Пад пнём № 4 сястрычкі й рэдкі госць.

      Мікіта Волкаў

      [1992 г. н.]

      Дарога дамоў

      – Яначак, можна я ў цябе на каленках паляжу, бо ехаць жа яшчэ далёка, – пад грукат чыгункі саладжава прамаўляла Надзейка.

      «Наступны прыпынак – станцыя Раманы», – агучваў жаночы голас.

      – Толькі калі прыедзем, ты не стой ля парога, як бэйбас, праходзь адразу да стала, будзь як дома. Маці мая цябе не з’есць, хоць яна строгая, праўда, бацька з братам у мяне таксама не маўклівыя. Ты ж не маўчы.

      Электрычка імкліва ляцела, да Маладзечна было ўжо зусім нічога.

      – Вось, паглядзі, які прыгожы касцёл – тут часта Кандрусевіч служыць. Мы з мамаю сюды ездзілі на дзясятуху. Такі фэст тут бывае! Ой, скарэй бы ўжо, не прыжду, не дачакаюся.

      Цягнік паволі спыняў хаду, у шыбіне электрычкі паказаўся невялікі будынак чыгуначнага вакзала. На даху віднеўся надпіс: «Маладзечна».

      – Усё, Яначак, бяры торбы, дый сыходзім, канцавая.

      Праз сваё задуменне і разгубленасць хлопец і не пачуў аб яву пра канцавую станцыю. Дзяўчына працягвала:

      – Так хутка час мінуў, аж не верыцца, што мы першы раз да мяне дамоў едзем. Ну, весялей, чаго ўнурыўся? Вось наш вакзал. Глянь, які харошы. Яму ўжо больш за сто гадоў, зірні на элегантныя арачныя вокны, пілястры ды рызаліты.

      – А што гэта хаця за астры?

      – Ну ты смешны, Хомка, пілястры – гэта такія выступы, якія, быццам калоны, упрыгожваюць будынкі,– крыху насмешна адказвала Надзея, працягваючы: СКАЧАТЬ