Братэрства. Алесь Карлюкевiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Братэрства - Алесь Карлюкевiч страница 15

Название: Братэрства

Автор: Алесь Карлюкевiч

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Языкознание

Серия:

isbn: 978-985-575-013-1

isbn:

СКАЧАТЬ настаўнікамі перш-наперш і сёння з’яўляюцца кнігі. Гэта сачыненні Плутарха, Карамзіна, Салаўёва, Ключэўскага, Віскаватава і інш. І ўсё ж на маім жыццёвым шляху трапіўся чалавек, які, можна сказаць, блаславіў мяне на падзвіжніцкую працу. На жаль, Юрый Іванавіч Селязнёў, загадчык серыі «Жыццё знакамітых людзей» выдавецтва «Молодая гвардия», ужо пайшоў з жыцця. Ён цвёрда адстойваў гістарычную праўду, з гневам ставіўся да тых, хто акапаўся ў ідэалагічным аддзеле ЦК КПСС. Ён не дазволіў упасці духам, калі на майго героя генерала М. Скобелева абрушылася ўся нянавісць партыйнага бонзы А. Якаўлева. Я патрапіў у «чорны спіс», а сама кніга пра «палкаводца, Сувораву роўнага», ішла да чытача больш дзесяці гадоў.

      – І ўсё ж, чаму персанажам адной з першых сваіх біяграфічных кніг вы абралі менавіта Скобелева, які ў войнах не перамагаў, як Сувораў ці Кутузаў?..

      – Вельмі ганаруся, што першым у СССР падняў на шчыт яго светлае імя. Да слова, цяпер ужо не многія ведаюць, што белы генерал з’яўляўся ганаровым грамадзянінам горада Мінска, а пасля яго загадкавай смерці адна з вуліц губернскага горада была названа яго іменем. Скобелеў – славянскі Гарыбальдзі. Менавіта такой яркай, прыцягальнай для простага чалавека постаці нам, рускім, беларусам, украінцам – не хапае. Адно спадзяванне на праваслаўную царкву, якая ў сваім служэнні Госпаду не раздзяляе нашы народы. А вось у культуры – калі не «раздрай», то багацце прарэх. І адным «Славянскім базарам», грандыёзным і, безумоўна, шматвартасным і паслядоўным творчым праектам, ад іх не пазбавіцца. Маё прыватнае меркаванне такое: за агульнаславянскі «круглы стол» павінны ўсё ж сесці міністры культуры і інфармацыі Расіі, Беларусі, Украіны, парламентарыі ад культуры. Здарыцца такое – пудовую свечку ў храме за іх здароўе пастаўлю. А адпраўныя кропкі для такой справы ёсць – Дзень славянскага пісьменства і Дзень Хрышчэння Русі.

      – Адна з вашых кніг серыі «Жыццё выдатных людзей» прысвечана Герою Савецкага Саюза генералу арміі Васілю Піліпавічу Маргелаву, камандуючаму паветрана-дэсантнымі войскамі. Дарэчы, хоць і нарадзіўся ў Днепрапятроўску, ён усё ж беларус. Наколькі складана было працаваць над гэтым жыццяпісам? Вы самі асабіста сустракаліся з Маргелавым?

      – Васіля Піліпавіча Маргелава я па праве лічу «другім бацькам». Першая сустрэча з камандуючым ПДВ адбылася 3 снежня 1962 года, напярэдадні прыняцця воінскай прысягі. Па заканчэнні «вучэбкі» Васіль Піліпавіч «спакусіў» мяне і іншых малодшых камандзіраў паступіць у Разанскае вышэйшае ваенна-дэсантнае вучылішча. У тую пару яно рыхтавала не толькі страявых афіцэраў, але і давала грунтоўныя веды па адной з замежных моў. У дыпломе ў мяне запісана – «ваенны перакладчык».

      Сустрэчы з камандуючым варты асобнай гутаркі, менавіта яны дазволілі мне стварыць тэлефільм «Дэсантнік № 1», а затым напісаць кнігу, якая пабачыла свет у серыі «ЖЗЛ». Да юбілею, 80-годдзя ПДВ, які адзначаўся 2 жніўня 2010 года, я са сваім сябрам, Героем Расіі Аляксандрам Маргелавым падрыхтаваў другое выданне, выпраўленае і дапоўненае. Без лішняй сціпласці СКАЧАТЬ