Название: Братэрства
Автор: Алесь Карлюкевiч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Языкознание
isbn: 978-985-575-013-1
isbn:
Дык што ж яднае майго таварыша з пухавіцкай старонкай? Расказвае Мікалай Аляксандравіч Старадымаў: «…У мяне бацька быў афіцэрам. І ранняе дзяцінства маё праходзіла ў гарнізонах. Самыя першыя ўспаміны (мне было паўтара года): танкі ідуць па “танкавай дарозе”, зусім недалёка ад нашага дома ў беларускай Мар’інай Горцы… І на футбольнае поле садзіцца верталёт – тады пакуль што дзіўная машына… Адпаведна, і кола зносін было зразумелае – салдаты і афіцэры, бацькавы паплечнікі па службе, іх жонкі, іх дзеці… І таму ў гэтых умовах родзічы маёй маці былі як пэўнае вакно ў іншы свет! Дзед Пеця (Пётр Яўсеевіч Лобач) і бабуля Лена (Алена Ігнатаўна Лобач) жылі ў пасёлку Рудзенск, што пад Мінскам. Туды мы з братам прыязджалі на канікулы. Адрас нашых дзядулі і бабулі – вуліца Горкага, дом 22/20. Неяк і жылі мы там цэлы год, калі бацьку перавялі да новага месца службы. А на тым самым новым месцы ў нас не было жылля. Пётр Яўсеевіч Лобач быў на дзіва добрым чалавекам. Ласкі асаблівай і сюсюкання мы з братам ад яго не бачылі і не чулі, але сыходзіла ад дзядулі нейкая асаблівая, прыцягальная дабрыня. Я проста маліўся на дзеда. На ўсё жыццё ён застаўся для мяне незаменным узорам чалавека сумленнага… У традыцыях Беларусі была павага да ветэранаў. І памятаю, што да дзеда ставіліся як да чалавека заслужанага. І торф прывозілі, і дах неяк дапамаглі адрамантаваць, і з сенам для каровы падтрымалі… Бо дзед быў інвалід, прайшоў усю вайну.
Да Вялікай Айчыннай вайны дзед Пеця займаў нейкую пасаду ў сельсавеце. Быў камуністам. Калі пачалася вайна, ніхто СКАЧАТЬ