Братэрства. Алесь Карлюкевiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Братэрства - Алесь Карлюкевiч страница 19

Название: Братэрства

Автор: Алесь Карлюкевiч

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Языкознание

Серия:

isbn: 978-985-575-013-1

isbn:

СКАЧАТЬ Мікалай Старадымаў – лаўрэат літаратурных прэмій імя Аляксандра Грыбаедава і Уладзіміра Карпава, а таксама «Залатое пяро Русі». Пісьменнік – аўтар 12 арыгінальных кніг. А гэта – раманы і аповесці «Смяротны прысуд», «Кіднепінг па-руску», «Забіць, каб выжыць», «След мсціўца», «Споведзь самазабойцы», «Кроў з душы не змываецца», «Зульфагар», «Браток, пакінь пакурыць!», «Геній смерці»… Некаторыя з іх яшчэ і перавыдаваліся, прыходзілі да чытача і два, і тры, і нават чатыры разы. З нядаўніх кніг – «Баявы дзённік Афганскай вайны». Першая дакументальная аповесць Мікалая Старадымава была надрукавана ў 1988 г. у ашахабадскім часопісе «Юность» («Яшлык») – «Тры вайны – і ўсё жыццё», прысвечаная лёсу туркмена, палкоўніка Савецкай Арміі Алі Абасава.

      З цеплынёй адносіўся да Беларусі…[1]

      І ў час электроннай манаполіі на інфармацыю, калі, здавалася б, усё і ўсім адразу становіцца вядомым, здараюцца падзеі, якія аказваюцца паза ўвагай. Не, Інтэрнэт пра гэта паведаміў… А вось у нашым айчынным друку згадкі не з’явілася. Пайшоў з жыцця (22 мая 2013 года) вядомы расійскі вучоны – Сігурд Отавіч Шміт. Яркая і шматаблічная асоба! Хто з ім упоравень з блізкіх нам па часе расіян?!. Мо хіба Дзмітрый Сяргеевіч Ліхачоў – такі ж апантаны збіральнік памяці пра рускую зямлю і рускую культуру, пра славянскі свет.

      Сын нашага земляка – ураджэнца Магілёва, Героя Савецкага Саюза, Ота Шміта, Сігурд Отавіч з’яўляўся аўтарам болей 20 кніг, соцень артыкулаў па праблемах палітычнай гісторыі Расіі XVI стагоддзя, гісторыі, культуры, археаграфіі, крыніцазнаўству. Акадэмік Расійскай акадэміі адукацыі, дарадца Расійскай Акадэміі навук, старшыня Археаграфічнай камісіі Расійскай Акадэміі навук (з 2002 года – ганаровы), ён неверагодна шмат зрабіў для выхавання цэлай школы дасведчаных спецыялістаў у археаграфіі, гістарычным крыніцазнаўстве. Яго вучні працуюць у навуковых установах, архівах, музеях Расіі, Беларусі, Украіны, іншых краін. Менавіта дзякуючы ініцыятыве Сігурда Отавіча, яго аўтарытэту ў 1996 г. ў Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце быў адкрыты вучэбна-навуковы цэнтр гістарычнага краязнаўства і масквазнаўства. А яшчэ праз год – кафедра рэгіянальнай гісторыі і краязнаўства, якую ўзначаліў яго вучань – Уладзімір Казлоў, між іншым, наш зямляк, ураджэнец Магілёўшчыны. Ён змяніў О. Шміта і на пасадзе старшыні Саюза краязнаўцаў Расіі, які Сігурд Отавіч узначальваў з 1990 па 2007 гг., а ў апошні час, да самай смерці, быў ганаровым старшынёю грамадскага краязнаўчага аб’яднання Расіі.

      З асаблівай цеплынёй адносіўся Сігурд Отавіч да Беларусі. Ён неаднаразова бываў на радзіме бацькі ў Магілёве. Удзельнічаў у навуковых канферэнцыях, якія праводзіліся ў Мінску, Гродне. Шміт заўсёды падтрымліваў ініцыятывы беларускіх навукоўцаў у напрамку развіцця крыніцазнаўства, археаграфіі, архівазнаўства, краязнаўства.

      У адным з нядаўніх інтэрв’ю – у сувязі з 90-годдзем з дня нараджэння СКАЧАТЬ



<p>1</p>

Напісана ў суаўтарстве з М. Шумейкам.