Название: Братэрства
Автор: Алесь Карлюкевiч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Языкознание
isbn: 978-985-575-013-1
isbn:
За творчую работу крытык, чый лёс звязаны з Беларуссю, Міншчынай, Пухавіччынай, адзначана медалём Шолахава, а таксама – Горкаўскай літаратурнай прэміяй. За артыкул «Не пакінуўшы ценю» – прэміяй часопіса «Юность».
Яшчэ раней, не ведаючы пра стасункі крытыка з беларускай старонкай, прачытаў гутарку ці запіс дыялогу І. Растоўцавай з класікам рускай літаратуры Леанідам Лявонавым. Цяпер вось узнаўляю адну з ранейшых выпісак аўтара рамана «Рускі лес»: «Ад вучонага сучаснікі чакаюць новай карціны свету, пашырэння межаў непазнанага, ад мастака чакаюць большага – Шляху. Толькі пісьменнік можа акрэсліць чалавечыя маршруты, вызначыць мыслярскі праход у заўтрашні дзень». Ідучы ў заўтра, вядомы рускі крытык, літаратуразнаўца, перакладчык, паэт Іна Растоўцава, відаць, памятае і ваенных часін пухавіцкую Зазерку.
…Калі я расказаў у адной з беларускіх газет гэтую гісторыю, выразку з публікацыяй адправіў Іне Растоўцавай. Пісьменніца даслала мне стары, 1966 г., фотаздымак. На ім – яе бабуля з беларускімі партызанамі.
Разам са старым фотаздымкам Іна Растоўцава даслала свой паэтычны зборнік «Ночь. Продолжение: вторая книга стихов» (Масква, выдавецтва «Академика», 2013). На авантытуле кнігі – дарчы надпіс: «…ад аўтара ў падарунак памяці пра Беларусь і гады дзяцінства часін Вялікай Айчыннай вайны, – з добрымі пажаданнямі Іна Растоўцава. 04.04.2014 г. Масква». Некаторыя шчымлівыя, праніклівыя радкі вяртаюць чытача ў ваеннае ліхалецце. У памяці Іны Растоўцавай – свае мастацкія і жыццёвыя сімвалы. Так ці іначай яны звязаны з Зазеркай, Пухавіччынай. Чытаем адзін з вершаў:
На невидимой стороне жизни
Со мной не остался никто, даже сестра.
Даже мёртвые ушли с того места,
Где были вчера.
На невидимой стороне жизни.
Смотри, – там в ряд деревья старых вишен,
И ты стоишь ребёнком в белой нише;
Смола стекает, и янтарная слеза,
Как стрекоза.
Дрожит под детским пальцем.
Глаза закрою, помолчу. Картину назову:
Деревня Зазерки. Стоит как наяву
За озером, где школа, сад и бусел.
Год сорок первый. Не хватает кальция.
Извёстка белый осыпает цвет.
И распадающийся узел
Из веток вишневых, из будущих иллюзий —
Горчайший запах над завесой лет…
И грустно Чехов смотрит нам вослед,
Несбывшийся поэт…
І яшчэ – з пухавіцкай памяці Іны Растоўцавай: «Мне снилась Германия озером, / Прозрачным и синим – без края. / Как в Зазерках детство морозило! / Под липой стою, замирая. / Под каждым цветком стою в грёзе СКАЧАТЬ