Братэрства. Алесь Карлюкевiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Братэрства - Алесь Карлюкевiч страница 12

Название: Братэрства

Автор: Алесь Карлюкевiч

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Языкознание

Серия:

isbn: 978-985-575-013-1

isbn:

СКАЧАТЬ 43 км на паўночны захад ад раённага цэнтра, чыгуначны прыпынак на лініі Мінск— Асіповічы. З канца чэрвеня 1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У студзені 1943 г. гітлераўцы загубілі 27 мірных жыхароў. У 1971 г. 184 двары, 528 жыхароў. Працуюць сярэдняя школа, дзіцячая музычная школа, бібліятэка, аддзяленне сувязі, Дом культуры, ветэрынарны ўчастак, механічныя майстэрні, 8 магазінаў. На 1.01.2002 г. 221 двор, 579 жыхароў…» Да 1960 г. Зазерка – у Рудзенскім раёне.

      – Так, усю акупацыю мы правялі ў Зазерцы, – расказвае Іна Іванаўна. – было вельмі страшна і цяжка. Бабуля пачала супрацоўнічаць з партызанамі. Яна выконвала складаныя разведвальныя задачы. Ведаю, калі бабулю схапілі немцы і пасадзілі ў турму, партызаны заплацілі золатам і выкупілі яе. Дарэчы, імя Надзеі Іосіфаўны Шыдлоўскай (гэта яе прозвішча ў другім шлюбе; у першым – Лабацэвіч) часта згадваецца ў розных партызанскіх мемуарах, кнігах пра партызанскі рух на Міншчыне. Так склалася, што напрыканцы жыцця бабуля жыла ў Варонежы, разам з дачкою. І калі апошні раз (а памерла бабуля ў 1981 г.) прыехала на радзіму, партызаны яе на руках неслі ў час сустрэчы. Тым самым выказалі Надзеі Іосіфаўне ўсю ступень сваёй любові, павагі, памяці пра перажытае ў жахлівыя гады Вялікай Айчыннай…

      Сярод сяброў Надзеі Шыдлоўскай па ваенным ліхалецці, падпольнай антыфашысцкай дзейнасці – Васіліса Гурыновіч. Іна Іванаўна ведае, што наша зямлячка, падпольшчыца, партызанка – маці міністра замежных спраў БССР. А яшчэ – заслужаная настаўніца БССР. Нарадзілася Васіліса Гурыновіч 20 ліпеня 1901 г. У 1934 г. скончыла Гомельскі педагагічны інстытут. Працавала настаўніцай, затым дырэктарам Пярэжырскай сярэдняй школы. У Вялікую Айчынную вайну – у партызанскім атрадзе Градава. Градаў – гэта не хто іншы, як Герой Савецкага Саюза Станіслаў Аляксеевіч Ваупшасаў (1899–1976). На Пухавіччыне, Рудзеншчыне партызаніў з сакавіка 1942 г. Атрад насіў назву «Мясцовыя».

      – Мама і мы, дзеці, па меры сваіх магчымасцей, – расказвае Іна Растоўцава, – дапамагалі бабулі. На ўсё жыццё запомніла тыя страшэнныя карціны перажытага. Аднойчы немцы прывезлі цэлы грузавік людзей для расстрэлу ў садзе, што быў насупраць школы, дзе бабуля настаўнічала і дзе мы жылі… Мы ўцякалі праз задні двор, вішнёвым калідорам. У спешцы я згубіла валёнак… Уцякалі да партызан. Пакуль прыйшлі ў атрад, некалькі сутак правялі ў балотах…

      У ваеннай біяграфіі Іны быў і такі эпізод… Бабуля неяк была асабліва занепакоена: трэба было адправіць партызанам чарговыя звесткі, а нямецкая патрульная служба так узмацніла свой кантроль у паселішчы, што, здавалася, немагчыма прайсці незаўважаным да месца яўкі за ваколіцай Зазеркі, дзе ўжо чакаў сувязны ад партызан. І тут, у безвыходнай на першы погляд сітуацыі бабуля знайшла выйсце, адважыўшыся на асаблівую рызыку – на ролю прамежкавага ланцужка яна выбрала сваю малодшую ўнучку Іну, якой споўнілася ўсяго тры гады (старэйшай – Нэлі – чатыры). Пісьмо з данясеннем было зашыта ў вопратку Іны. Як і дарослага чалавека, яе праінфармавалі пра дарогу, па якой павінна была ісці, у якую хату трэба СКАЧАТЬ