Братэрства. Алесь Карлюкевiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Братэрства - Алесь Карлюкевiч страница 10

Название: Братэрства

Автор: Алесь Карлюкевiч

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Языкознание

Серия:

isbn: 978-985-575-013-1

isbn:

СКАЧАТЬ ў 1953 г. братоў прынялі ў Саюз мастакоў, ім далі ў Мінску і невялікую кватэру. А яшчэ – майстэрню ў мансардзе. Хлопцы перавезлі бацькоў у Мінск. Ранейшая трывалая сувязь з Нізком абарвалася. А вёска цягнула да сябе, вабіла сваімі тэмамі, сваёй прасторай. І старэйшы брат параіў: вясной і летам – у Голацк, на Пухавіччыну.

      «Натура, прырода былі нашымі выратавальнікамі і сябрамі, – расказваюць Ткачовы. – Пасля пераезду бацькоў у Мінск прыгледзелі сімпатычную вёску бліжэй да горада… Голацк палюбіўся нам. Кватаравалі мастакі ў Ганны Лявонцьеўны Прохарчык. Муж яе загінуў на фронце. Засталіся два сыны. Сталаваліся ўсе разам. Малака і бульбы хапала ўдосталь». Асабліва пасябравалі мастакі з Жорам – малодшым сынам гаспадыні. Гэта ён пазіраваў ім ля калодзежа, менавіта яго дзяўчаты абліваюць вадою.

      Ткачовы ўспамінаюць:

      – У Голацку Жора стаў як бы сувязным звяном паміж намі і вясковай моладдзю. Школа, сцены якой хуценька запаўняліся нашымі эцюдамі, на тры летнія месяцы рабілася своеасаблівым мастацкім клубам.

      Эцюды Голацкага перыяду (прыйшоўся яго пік на лета 1953 г.) мастакі захоўваюць і цяпер. Гэта ці не самыя каштоўныя рэліквіі ў іх творчым архіве: «Яны не толькі ўспаміны пра той слаўны час, але і па сённяшні дзень крыніца натхнення для нас», – гавораць Ткачовы.

      Вялікі натурны эцюд «У полі» напісаны з групы падлеткаў на фоне поля, дзе ўжо скасілі збажыну, дзе ўсе фігуры можна пазнаць. Ён рэпрадуцыраваўся ў часопісах, манаграфіях. А карціны, якія былі напісаны крыху пазней («Ля калодзежа» і «У полі. Самалёты ляцяць»), сталі на доўгі час візітоўкай братоў Ткачовых. Яны экспанаваліся на Усесаюзнай мастацкай выстаўцы ў Маскве – у Траццякоўскай галерэі. У 1955 г. «голацкія карціны» былі паказаны і на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве.

      Дзе ж цяпер работы, якія створаны на беларускім матэрыяле? У экспазіцыях музеяў Пензы і Астрахані. Варыянт карціны «Ля калодзежа» перададзены ў музей братоў Ткачовых, які ў 1995 г. быў адчынены на іх радзіме – у Бранску.

      Вышыні, якія адолелі браты Ткачовы і разам, і паасобку, – Вёска, яе вялікасць Вёска! Вяселлі і хаўтуры, нараджэнне дзіцяці і вясковая дзятва, старыя і маладыя…

      Сёння карціны Ткачовых знаходзяцца болей, чым ў ста (!) музеях свету. А яшчэ – у прыватных калекцыях у Англіі, Бельгіі, Германіі, Галандыі, Італіі, Канадзе, Кітаі, ЗША, Тайвані, Францыі, Паўднёвай Карэі, Японіі… Між іншым, у 1998 г. ў Кітаі (на рускай і кітайскай мовах) выдадзены велізарны альбом «Рускія мастакі браты Ткачовы». Работы Ткачовых прадаваліся на аўкцыёне Сотбіс.

      …І, канешне ж, памятаюць вялікіх рускіх мастакоў, якія спрычыніліся да лёсу народа Беларусі, і ў Голацку, на Пухавіччыне.

      Лейтэнант Загорын – палкоўнік з беларускіх Васілевіч

      Нядаўняя смерць слыннага рускага паэта Андрэя Вазнясенскага нагадала такую гісторыю. Яшчэ раней памёр у вёсцы Пціч, што на Пухавіччыне, за лічаныя метры ад музея «Дудуткі», СКАЧАТЬ