Братэрства. Алесь Карлюкевiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Братэрства - Алесь Карлюкевiч страница 18

Название: Братэрства

Автор: Алесь Карлюкевiч

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Языкознание

Серия:

isbn: 978-985-575-013-1

isbn:

СКАЧАТЬ на стан здароўя, амаль да канца жыцця працаваў…

      Бабуля Лена была проста выдатнай апавядальніцай. У грамадзянскую вайну яна аказалася ў дзіцячым доме. Іншы раз расказвала, як галадалі, як елі, што толькі давядзецца… Неяк была ў Башкірыі, знайшлі мёртвага вярблюда, па ім чэрві поўзаюць, а елі – куды падзенешся… Апавяданні свае пачынала звычайна так: “Фактам дзела…” Гэта ў яе прыказка такая… І кнігі чытала. Гавораць, што вясковыя людзі кнігі не чыталі, стэрэатып такі, што ўсе былі бязграматныя. Не, аказваецца, чыталі…

      Колькі помню – заўсёды працавалі. Агарод трымалі вялікі. За Рудзенскам бульбоўнік. Там – і дрэвы пладовыя, кусты ягадныя. Карову трымалі, дзед спрабаваў пчол разводзіць. Толькі нешта ў яго не атрымалася.

      Адпаведна, і мы працавалі, калі прыязджалі. Канешне ж, болей бегалі і гулялі (гойсалі, па выказванню бабулі). Але калі што трэба было рабіць, то рабілі. І зямлю капалі, не цаліну, зразумела, а зямлю рыхлую, агародную… І дровы пілавалі, калолі, жука каларадскага збіралі, ліпавую квецень… І бульбу капалі, яблыкі-ягады збіралі. З таго часу ў мяне вялікая павага да сельскага люду, які працуе на нас, гараджан. З таго часу перакананы, што дабрабыт у вяскоўцаў залежыць ад таго, як яны напрацуюць…»

      Пагадзіцеся, дастаткова цікавы ўспамін. Магчыма, стараючыся ў сваёй мастацкай прозе ствараць партрэты нашых сучаснікаў, рускі пісьменнік Мікалай Старадымаў трымае перад вачыма рудзенскіх, пухавіцкіх, мар’інагорскіх рупліўцаў ад зямлі…

      Апошні раз Мікалай Аляксандравіч наведваўся ў Рудзенск у 2003 г…

      У размовах са мною, у лістах, якія даслаў з Масквы, Мікалай расказвае пра тое, што першыя свае літаратурныя спробы зрабіў менавіта ў Рудзенску, калі вучыўся ў мясцовай школе ў чацвёртым класе. «Тады я пісаў фантастычную аповесць, ішлі першыя палёты ў космас, усе марылі пра прафесію касманаўта, – згадвае Мікалай Старадымаў. – І аповесць, наколькі я памятаю, была пабудавана на маіх касмічных фантазіях. Адзін раз на тыдзень я чытаў сваю аповесць у класе. Пэўна, на гадзінах палітінфармацыі ці яшчэ якіх-небудзь выхаваўчых мерапрыемствах… Калі ўжо дарослым прыязджаў у Рудзенск, то шмат хто з маіх сяброў маленства ўспамінаў пра мяне ў звязку з памяццю пра тую фантастычную аповесць… А яшчэ маю цягу да літаратурнай творчасці падтрымлівала ўся мая беларуская, рудзенская радня… Гэта, відаць, на ўзроўні нейкай падсвядомасці і не магло не паўплываць на выбар пісьменніцкай скіраванасці ў маім жыцці…»

      А зараз – некаторыя ўдакладненні да жыццёвай і творчай біяграфіі Мікалая Старадымава. Нарадзіўся Мікалай Аляксандравіч 24 лютага 1956 г. ў Дрэздэне, дзе бацька служыў у складзе Групы савецкіх войск у Германіі. У 1973 г. скончыў сярэднюю школу ў Жытоміры. У 1974 г. паступіў у Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча інжынерных войск і войск сувязі на аддзяленне інжынерных войск. Скончыў навучальную ўстанову з «чырвоным дыпломам» у 1978 г. Быў размеркаваны ў ваенна-будаўнічыя войскі. СКАЧАТЬ