Название: Братэрства
Автор: Алесь Карлюкевiч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Языкознание
isbn: 978-985-575-013-1
isbn:
– Не хачу нават патакаць у магчымых развагах пра свабоду творчасці і іншыя парадыгмы волевыяўлення, светапогляду… Адно скажу: не, я ніякі не цемрашал. Я і Далі люблю. Але не за тое, што яго жонка была са славянскага свету, а за незвычайны рэалізм…
– Ёсць пытанне адносна рэалізму ў Далі…
– Пачуйце маё перакананне: увесь «не рэалізм», калі размова пра сапраўднае мастацтва, жыве толькі ў рэальным наваколлі, жыве ў рэалістычным свеце.
– Дазвольце яшчэ раз працытаваць пісьменніка Валерыя Казакова: «Я не ведаю, якой акажацца будучыня паміж нашымі дзяржавамі. Я ведаю, якая будучыня ў стасунках нашых народаў, у прыватнасці беларускага, украінскага і рускага. Яна будзе добрай. Як бы хто ні стараўся сапсаваць гэтыя адносіны». І сёння вы падпішацеся пад гэтымі словамі, азіраючыся на Украіну?
– Гадоў сем таму я ў адным з інтэрв’ю казаў і такое: мне не страшная вайна Расіі са Штатамі, такая наўрад ці будзе. А вось вайны паміж Украінай і Расіяй я баюся, бо гэта будзе страшэнная бойка! Хвала Богу, што я пакуль памыліўся, але ж украінцы страляюць ва ўкраінцаў! Дзікунства! І свет маўчыць, бо «гобліны» забаранілі! А бомбы і міны рвуць на кавалкі і добрых, і злых, і дзяцей, і сталых, і розных па колеры перакананняў… Трэба быць людажэрам, каб не разумець, да чаго гэта прыводзіць…
На вайне ёсць яшчэ эфект натоўпу. Ты бяжыш туды, куды ўсе бягуць. І робіш тое, што робіць акаляючая цябе грамада, большасць. У натоўпа няма твару. Ніякі сведка яго не апазнае. Але як толькі ў разбураныя вайной мясціны прыходзіць цішыня, боль застаецца матулям і ўдовам. Праз год-другі сціхне крыўда, а яшчэ праз год сябрам стане учарашні вораг. І дзеці пабяруцца шлюбам. Паціху ўсё ўладкуецца. Не людзі ваююць, іх да гэтага вымушаюць…
– Дык будзем верыць, што галоўныя прыярытэты – за цішынёю, спакоем і мірным развіццём жыцця?..
– Без веры ў гэта нельга. Асабліва – мастаку слова, пісьменніку, які імкнецца зрабіць чалавека лепшым.
Вытокі – на Беларусі, у Голацку
Распавесці пра повязь гэтых творцаў з Беларуссю мяне падштурхнула параўнальна нядаўняе вылучэнне славутых расійскіх мастакоў братоў Сяргея і Аляксея Ткачовых на прэмію Саюзнай дзяржавы. Сувязь з Беларуссю у іх сапраўды моцная.
Але для пачатку – крыху з біяграфіі знакамітых творцаў, радзіма якіх – вёска Чучуноўка Бранскай вобласці. Сяргей нарадзіўся 10 лістапада 1922 г., Аляксей – 11 верасня 1925… Сяргей Пятровіч у 1938–1941 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. У Вялікую Айчынную – на фронце. Цяжкапаранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі». Аляксей Пятровіч у 1941–1942 гадах працаваў у эвакуацыі на «Уралмашы» ў Свярдлоўску. У 1942–1945 гг. вучыўся ў сярэдняй мастацкай школе пры Маскоўскім мастацкім інстытуце. У 1951 г. Аляксей скончыў і мастацкі інстытут. За дыпломную работу «На канікулах» яму СКАЧАТЬ