Братэрства. Алесь Карлюкевiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Братэрства - Алесь Карлюкевiч страница 8

Название: Братэрства

Автор: Алесь Карлюкевiч

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Языкознание

Серия:

isbn: 978-985-575-013-1

isbn:

СКАЧАТЬ у большасці, не паважаю сучасных багацеяў, яны надзвычай шэрыя і не цікавыя людзі. Вы калі-небудзь зазіралі ў іх маёнткі?

      – Не, не той сацыяльны статус…

      – Вось там – музеі! Што таннейшае з каштоўнасцяў – тут, дома, а галоўнае – па замежных вілах. Я жыву ў цэнтры Масквы. І часцяком хаджу да працы пехатой. Цудоўнае старасвецкае дойлідства запаскудзілі шыльдамі скрозь адных банкаў і гандлёвых кампаній! Уся іх дапамога Расіі, Айчыне сваёй – даць якую капейку таму-сяму на выбары на ўсялякі выпадак, і ўсё. За дваццаць з лішнім гадоў што яны зрабілі для сваіх постсавецкіх краін і для тых, хто сёння на іх гарбаціца? Можа быць, стварылі якія музеі, а можа, хтосьці пабудаваў за свой уласны кошт дзіцячы садок, дом, школу ці той жа лядовы палац? Я не ведаю, можа быць, хтосьці з вас і чуў пра такое? Ужо зараз паміж імі і намі бездань! Сумна, але жыццё ўсё паставіць на свае месцы. Дабро неўміручае, калі ты сам не адчыніш сваю душу «гобліну». На тым і стаім!

      – Вы на свае вочы пабачылі тое, што рабілася ў Афганістане, прымалі ўдзел у антытэрарыстычнай аперацыі ў Чачні… Ёсць межы ў чалавечай злобы, агрэсіі?

      – Па-першае, павінен заўважыць, што я не лічу сябе «афганцам». Камандзіроўкі журналіста – гэта адно, вайна па-сапраўднаму – зусім другое. Па-другое, я не браў удзел у вайне на Каўказе. Так, быў, шмат што бачыў і там, і там, але зброі ў руках не трымаў. Я згодзен у самай пастаноўцы пытання: у людскога бязлюддзя няма мяжы. Звер спіць у кожным з нас. І складваюцца такія варункі, што ён раптоўна прачынаецца. І суняць тады гэтую нечалавечую істоту немагчыма, на крайні выпадак – даволі цяжка.

      Я зараз пішу кнігу пра цяжкі лёс людзей, якія былі знявечаны Другой сусветнай вайной. Сустракаюся з жывымі сведкамі. Корпаюся ў архівах. Божа мой, Божа, што мы, людзі, рабілі самі на сваёй зямлі… Як здзекваліся адзін з аднаго, як катавалі, трушчылі, нішчылі самі сябе!.. Страх – не толькі ў забойствах і здрадах, страх – у тым, што і адны, і другія ўдзельнікі страшэннай, жахлівай бойкі былі перакананы ў поўнай сваёй праваце. Так, у злобы няма межаў, але ж гэта толькі ў тым выпадку, калі ў чалавека няма каранёў, няма сумлення, няма сапраўднага людскога падмурка, які складаецца з ведаў, традыцыі, кахання, сям’і.

      – Васіль Быкаў, хаця і пісаў заўжды пра вайну, на самай справе даследаваў унутраны канфлікт чалавека, часцей звяртаў увагу на слабыя бакі ў паводзінах самай разумнай істоты на Зямлі. Вы сваім мастацкім досведам сцвярджаеце сілу чалавека? Ці ўсё ж лічыце, што паводзінамі кіруюць слабыя бакі характараў і ў цэлым слабыя бакі жыццядзейнасці?

      – Васіль Уладзіміравіч – чалавек ад Бога! Ён як быццам выпадкова трапіў да нас на Зямлю. Трапіў, вобразна намаляваў словам, якія мы ёсць насамрэч, пакінуў нам гэтыя малюнкі, а сам кудысьці адыйшоў на хвілінку. На Беларусі шмат было талентаў і не менш яшчэ будзе. Але такі, як Быкаў, за ўвесь час быў толькі адзін. І невядома, ці прыйдзе яшчэ пісьменнік такога маштабу ў гісторыі нашай Айчыны. СКАЧАТЬ