Название: Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Классические детективы
Серия: Калекцыя «ПрайдзіСвет»
isbn: 978-985-90377-5-7
isbn:
Дужы Арлекін гайдаў яго туды й сюды, як мех, круціў ды падкідваў, бы жанглёрскі дручок, і ўсё гэта пад зухаватыя бязглуздыя гукі піяніна. Калі Арлекін не без цяжкасці адарваў канстэбля-коміка ад падлогі, клоун граў “Я ўстаю ад сноў пра мілую”, калі ўзваліў на спіну, загрымела “Рушу з клункам за плячыма”, а калі ўпусціў нарэшце палісмена на дол з вельмі пераканаўчым грукам, шаленец за інструментам затарабаніў звонкую песеньку – тую самую, як дагэтуль лічыцца, песеньку, з якою дзеці ў гульні кідаюць на падлогу насоўку: “Напісаў я мілай ліст, але згубіў на вуліцы”.
І вось недзе падчас гэтага найвышэйшага свавольства айцец Браўн зусім перастаў бачыць, што робіцца на сцэне, бо магнат з Сіці, які сядзеў перад ім, падняўся ў поўны рост і пачаў апантана рыцца ў кішэнях. Тады нервова сеў, не пакідаючы сваіх пошукаў, а тады зноў падскочыў. Спачатку ён нібыта хацеў неадкладна ўварвацца на сцэну, пасля ўтаропіў злы позірк у клоўна, а пасля, нічога не сказаўшы, кінуўся прэч з пакоя.
Айцец Браўн толькі і паспеў некалькі хвілін паназіраць за бязглуздым, але не пазбаўленым зграбнасці танцам Арлекіна-аматара над захапляльна бязрушным супраціўнікам. З праўдзівым, хоць і грубым, мастацтвам Арлекін упрыскок спінаю наперад выбраўся праз дзверы ў сад, поўны месяцавым святлом і цішынёю. Арлекін танцаваў усё далей, і самаробны касцюм з бліскучай паперы й маскарадных аздобаў, задужа зіхоткі ў святле рампы, у ззянні месяца рабіўся ўсё срэбнейшым і ўсё чароўнейшым. Гледачы грымнулі апладысментамі і кінуліся бліжэй да дзвярэй, і тут нехта крануў айца Браўна за рукаў і шэптам папрасіў прайсці ў кабінет палкоўніка.
Святар пайшоў следам за слугою, узмацняючыся ў благіх прадчуваннях, і зусім не супакоіўся ад урачыста-камічнай карціны, што адкрылася яму ў кабінеце. Там сядзеў палкоўнік Адамс, па-ранейшаму ў касцюме Панталонэ, і ківаў рогам з кітовага вуса, але ў яго старых вачах было досыць тугі, каб ацвярозіць любую пагулянку. Сэр Леапольд Фішэр абаперся на камін і цяжка дыхаў у напышлівым СКАЧАТЬ