Ён прыходзіў з дажджом (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) - Коллектив авторов страница 9

СКАЧАТЬ па дарозе сюды. Так-так, вельмі магчыма.

      – І вельмі натуральна, – прабурчаў хлопец у чырвоным гальштуку. – Калі б і абкралі, я б іх не вінаваціў. Калі людзі просяць хлеба, а вы не даяце ім і камню, то што дрэннага, калі яны возьмуць камень самі?

      – Не смейце так казаць, – з дзіўнаю палкасцю ўсклікнула дзяўчына. – Вы ніколі такога не казалі, пакуль не сталі гэтым жахлівым як-жа-гэта-завецца. Ды вы ведаеце, пра што я. Як называюць таго, хто гатовы абдымацца з камінарам?

      – Святым, – адказаў айцец Браўн.

      – Думаю, – сказаў сэр Леапольд з паблажліваю ўсмешкаю, – што Рубі мела на ўвазе сацыяліста.

      – Раяліст не абавязаны граць на раялі, – крыху раздражнёна адазваўся Крук, – а кансерватар не заўсёды гатуе на зіму варэнні. А сацыяліст, завяраю вас, зусім не прагне таварыства ўсякага, каго заве таварышам. Сацыяліст проста хоча, каб усе коміны былі пачышчаныя, а ўсім камінарам за гэта заплацілі.

      – Але нікому не дазволіць валодаць уласнаю сажаю, – нягучна дадаў святар.

      Крук зірнуў на яго з цікавасцю і нават павагаю.

      – А хтосьці хоча валодаць сажаю? – спытаў ён.

      – Хтосьці, можа, і хоча, – задумліва адгукнуўся Браўн. – Я чуў, садоўнікам яна прыдаецца. А я аднойчы на Каляды вельмі ўсцешыў шасцярых дзяцей, якія не дачакаліся фокусніка, і мне спатрэбілася для гэтага выключна сажа – ужытая вонкава.

      – Як цудоўна! – усклікнула Рубі. – Вось бы і нам на такое паглядзець.

      Шумны канадзец, містэр Блаўнт, адразу ж узвысіў свой гучны голас у падтрымку гэтай задумы, а ўражаны фінансіст узвысіў свой, задуму досыць рашуча асуджаючы, і тут у вялікія ўваходныя дзверы нехта пагрукаў. Святар адчыніў, ізноў адкрываючы від на пярэдні сад, дзе вечназялёныя дрэвы – і араўкарыя між імі – цямнелі цяпер на фоне раскошнага фіялетавага заходу. Гэтая карціна ў раме расчыненых дзвярэй была такою яркаю і такою дзіўнаю, нібы тэатральная дэкарацыя, што ў першае імгненне ніхто не звярнуў увагі на непрыкметнага чалавека на ганку. Гэта быў, відавочна, звычайны пасыльны – запылены ды ў паношаным паліто.

      – Ці ёсць сярод вас містэр Блаўнт, джэнтльмены? – спытаў ён, няўпэўнена працягваючы ім ліст.

      Містэр Блаўнт асекся на паўвоклічы, так і не скончыўшы сваіх ухваленняў. З яўным здзіўленнем ён разадраў канверт і стаў чытаць. Яго твар крыху спахмурнеў, пасля зноў пасвятлеў, і канадзец павярнуўся да свайго швагра й гаспадара:

      – Мне прыкра так вам назаляць, палкоўнік, – сказаў ён з бадзёраю каланіяльнаю пачцівасцю, – але ці дужа вас засмуціць, калі сёння ўвечары да мяне зазірне па справе стары прыяцель? Гэта, уласна кажучы, Фларыян, той самы славуты французскі акрабат і комік. Мы пазнаёміліся калісь даўно за акіянам, ён родам з французскай часткі Канады, а цяпер вось у яго да мяне справа – каб я толькі ведаў, якая.

      – Канечне-канечне, – СКАЧАТЬ