Ён прыходзіў з дажджом (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) - Коллектив авторов страница 12

СКАЧАТЬ егіпецкую піраміду. Нам бы пахутчэй зірнуць на адзінага незнаёмага. На таго, што граў паліцэйскага, на Фларыяна. Ведаць бы, дзе ён цяпер.

      Панталонэ падхапіўся і вялікімі крокамі выйшаў з пакоя. Пасля была інтэрлюдыя, цягам якой мільянер углядаўся ў святара, а святар – у брэвіярый. Тады Панталонэ вярнуўся й змрочна і адрывіста сказаў:

      – Паліцэйскі так і ляжыць на сцэне. Заслону ўжо шэсць разоў паднялі ды апусцілі, а ён усё ляжыць.

      Айцец Браўн упусціў з рук кнігу і ўтаропіўся перад сабою раптоўна спусцелым позіркам. Патроху ў ягоных шэрых вачах ізноў зацяплілася святло, і ён вымавіў не дужа чаканае пытанне:

      – Даруйце, палкоўнік, але калі памерла вашая жонка?

      – Жонка? – здзіўлена адгукнуўся вайсковец. – Два месяцы мінула. Джэймс, яе брат, усяго на тыдзень спазніўся яе пабачыць.

      Караценькі святар падскочыў, як падстрэлены трусік.

      – Хутчэй! – усклікнуў ён з нечаканым хваляваннем. – Хутчэй! Трэба зірнуць на паліцэйскага.

      Яны рынуліся да схаванай заслонаю сцэны, ледзь не наляцеўшы на Каламбіну ды клоўна, якія вельмі ціхамірна пра нешта шапталіся, і айцец Браўн схіліўся над бязрушным комікам-палісменам.

      – Хлараформ, – сказаў ён, выпрастаўшыся. – Чаму я раней не здагадаўся!

      Была разгубленая цішыня, а тады палкоўнік павольна прагаварыў:

      – Калі ласка, растлумачце як ёсць, што ўсё гэта значыць?

      Айцец Браўн раптоўна разрагатаўся, пасля спыніўся, але гаварыў не без цяжкасці, змагаючыся з новымі прыпадкамі смеху.

      – Джэнтльмены, – выціснуў ён, – часу тлумачыць няма. Мне трэба даганяць злачынцу. Але гэты вялікі французскі актор, які граў палісмена, гэты пераканаўчы мярцвяк, якога Арлекін кружыў, гайдаў ды шпуляў туды й сюды – гэта быў… – тут голас ізноў адмовіўся яму служыць, і ён бегма кінуўся прэч.

      – Гэта быў?.. – запытальна гукнуў яму наўздагон Фішэр.

      – Сапраўдны палісмен, – адказаў айцец Браўн і знік у цемры.

      У дальнім закуце густога саду хаваліся зацішныя альтанкі, а неўміручая зелень лаўраў пад шафіравым небам і срэбным месяцам нават цяпер, пасярод зімы, ззяла цёплымі адценнямі поўдня. Яркія трапяткія лісты, пурпуровая начная сінь і месяц нібы велічэзны крышталь – рамантычная карціна, амаль легкадумная. А між верхніх галінаў дрэваў караскаецца дзіўная фігура – не настолькі рамантычная, наколькі неймаверная. Яна мігаціць з галавы да ног, нібы апранутая ў тысячу месяцаў, а сапраўдны месяц ловіць кожны яе рух і запальвае на ёй новы агеньчык. Вось яна перабіраецца, зіхоткая ды жвавая, з нізкага дрэва ў гэтым садзе на высокае ды разлапістае ў суседнім, і таму толькі спыняецца, што пад меншае дрэва слізгае якісь цень і беспамылкова гукае па імені.

      – Што ж, Фламбо, – кажа гэты цень, – вы і сапраўды выглядаеце Лятучай Зоркай. А пра лятучую зорку гавораць яшчэ так: зорка падае.

      Срэбная зіхоткая фігура ўверсе, здаецца, нахіляецца з галіны лаўра і, пэўная ў бяспецы СКАЧАТЬ