Название: Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Классические детективы
Серия: Калекцыя «ПрайдзіСвет»
isbn: 978-985-90377-5-7
isbn:
Нічога не зварухнулася. Чалавечак унізе нібыта трымаў таго, у вецці, на доўгім нябачным ланцужку. І ён працягваў:
– Вы ўжо зрабілі крок пад ухіл. Вы заўжды хваліліся, што не робіце нічога нізкага, а сёння ўчынілі нізасць. Вы пакідаеце падазрэнні на сумленным хлопцу, якога і так многія не любяць. Вы разлучаеце яго з дзяўчынаю, якую ён кахае і якая кахае яго. Але вы зробіце шмат і ніжэйшага, перш чым памерці.
Тры зіхоткія дыяменты ўпалі з дрэва на дзірван. Маленькі чалавечак нахіліўся іх падняць, а калі зноў зірнуў уверх, зялёная клетка галля ўжо спусцела, а срэбная птушка знікла.
Пасля вяртання дыяментаў (іх выпадкова знайшоў – хто б мог падумаць! – айцец Браўн) вечар завяршыўся ў нямоўчнай радасці. А сэр Леапольд, ззяючы добрым настроем, нават сказаў святару, што хоць сам і трымаецца шырэйшых поглядаў, але здольны паважаць тых, ад каго вера патрабуе жыць замкнёна і зусім нічога не ведаць аб свеце.
Жалоба маркіза Марна
Сполах маланкі выбеліў шэры лес, не абмінуўшы ў маршчыністай лістоце ніводнага скручанага лісціка, быццам выгравіяваў ці срэбнай іголкай прарысаваў кожную дэталь. Той жа дзіўны трук, якім маланка нібыта за адно імгненне выпісала мільёны драбніц, паказаў усё: ад элегантнага хаосу разгорнутага пад вязам пікніка да бледнай стужкі звілістай дарогі, у канцы якой людзей чакала белае аўто. На адлегласці стаяў меланхалічны асабняк з чатырма замкавымі вежамі. У шэрым змроку ён быў проста далёкім і невыразным нагрувашчаннем муроў, няйначай раздзёртая ветрам хмарына, а цяпер нібыта выскачыў на пярэдні план і ўзнёс над наваколлем свой умацаваны дах і пільныя пустыя вокны. Ад гэтага сполах набываў рысы адкрыцця. Бо для часткі кампаніі, якая сабралася пад дрэвам, гэты замак і напраўду быў нечым зніклым і амаль забытым, а ў хуткім часе мусіў давесці, што здольны зноў выйсці ў іх жыцці на пярэдні план.
На СКАЧАТЬ