Название: Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Классические детективы
Серия: Калекцыя «ПрайдзіСвет»
isbn: 978-985-90377-5-7
isbn:
– Святы Божа! Гэта неверагодна!
– Я сказаў праўду, мадам?
Жанчына рыдала, схаваўшы твар у падушку. Потым яна павярнулася да мужа.
– Як я магла сказаць табе, Боб? Я здагадвалася, якім гэта будзе для цябе ўдарам. Лепш было чакаць, каб ты дазнаўся пра ўсё ад кагосьці іншага, не ад мяне. Калі гэты джэнтльмен, які, мабыць, мае чарадзейную сілу, напісаў, што ён усё ведае, я суцешылася.
– Я прапісаў бы маладому Джэкі год на моры, – сказаў Холмс, падымаючыся. – Толькі адно ўсё яшчэ не высветлена, мадам. Мы цудоўна разумеем прычыну вашых нападаў на Джэкі. Існуе мяжа і матчынаму цярпенню. Але як вы рызыкнулі пакінуць дзіця на два апошнія дні?
– Я расказала ўсё місіс Мэйсан. Яна ведала.
– Зразумела. Я так і думаў.
Фэргюсан, задыхаючыся, стаяў каля ложка. Яго працягнутыя да жонкі рукі трэсліся.
– Думаю, Ўотсан, нам самы час сысці, – шэптам сказаў Холмс. – Калі вы возьмеце занадта адданую Далорэс пад адну руку, я вазьму пад другую. Ну вось, – дадаў ён, зачыніўшы за сабой дзверы, – думаю, астатняе яны ўлагодзяць самі.
Да гэтай гісторыі засталося дадаць толькі адзін ліст, напісаны Холмсам у адказ на той, якім гісторыя пачынаецца. Вось ён:
Бэйкер-стрыт,
21 лістапада
Адносна вампіраў.
Шаноўны сэр!
У адказ на ваш ліст ад 19 лістапада паведамляю, што я расследаваў справу вашага кліента, містэра Фэргюсана, “Фэргюсан і Мюрхэд”, пастаўшчыкі гарбаты на Мінсінг-лэйн, і што справа паспяхова закрытая. З удзячнасцю за рэкамендацыі,
Гілберт Кіт Чэстэртан
Лятучыя зоркі
“Найпрыгажэйшае з усіх маіх злачынстваў, – згадваў Фламбо ў сваёй дабрадзейнай старасці, – было, па дзівосным супадзенні, з іх таксама і апошнім. Я ўчыніў яго на Каляды. Як належыць мастаку, я заўжды стараўся пераступаць закон у суладдзі з парою году ці з вакольным краявідам і абіраў для кожнага ліхадзейства прыдатны сад альбо тэраску, акурат як для скульптурнай групы. Сквайраў, напрыклад, належыць абчмураць у даўгіх пакоях з абшытымі дубам сценамі, а габрэя, з іншага боку, дарэчней пакінуць без грошыка сярод агнёў ды перагародак Кафэ Рыш. Так, у Англіі, надумаўшыся збавіць якогась дэкана ад цяжару маёмасці (а гэта не так проста, як можа здацца), я імкнуўся – як бы гэта выказаць – аблямаваць яго зялёнымі лужкамі й шэрымі вежамі кафедральнага горада. Падобным чынам у Францыі, аббіраючы багатага зласлівага селяніна (а гэта амаль немагчыма), я прагнуў адцяніць ягоную раз'юшаную фізіяномію шэраю чарадою падрэзаных таполяў і тымі велічнымі гальскімі раўнінамі, з якіх чэрпаў натхненне магутны дух Міле.
То вось, маё апошняе злачынства было каляднае – радаснае, утульнае ангельскае злачынства сярэдняга СКАЧАТЬ