Ён прыходзіў з дажджом (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) - Коллектив авторов страница 10

СКАЧАТЬ мне даспадобы, – сказаў Джон Крук. – Гэта лепшае вызначэнне сацыялізму, чым тое, што тут сёння гучала. Але зладзіць гэта ўсё будзе немалою працаю.

      – Ды ні каліўца, – крыкнуў Блаўнт, ужо дужа захоплены. – Прасцей за арлекінаду мы нічога і не надумаем, і на тое дзве прычыны! Па-першае, вярзці можна ўсё, што ў галаву прыйдзе, а па-другое, спатрэбіцца толькі тое, што ў любым доме і так ёсць – сталы, вешалы, кашы для бялізны ды іншае падобнае.

      – А і праўда, – Крук з захапленнем заківаў і захадзіў па пакоі. – Але дзе ж узяць паліцэйскую форму? Я апошнім часам аніводнага палісмена не забіў.

      Блаўнт у задуменні нахмурыўся, але тут жа ляпнуў сябе па сцягне.

      – Знойдзецца! – усклікнуў ён. – Фларыянаў тэлефон тут ёсць, а Фларыян у Лондане ўсіх касцюмераў ведае. Зараз пазваню яму ды й папрашу захапіць сюды паліцэйскую форму, – і ён рынуўся да тэлефона.

      – Хіба не цудоўна, хросны? – ледзь не скакала ад радасці Рубі. – Я буду Каламбінай, а вы – Панталонэ.

      Мільянер ні на хвілю не страціў паганскай велічнай непахіснасці.

      – Думаю, мая мілая, – адказаў ён, – што вам трэба знайсці іншага Панталонэ.

      – Калі хочаш, я буду Панталонэ, – першы і апошні раз умяшаўся ў размову палкоўнік Адамс, дастаўшы з рота цыгару.

      – Вам помнік трэба паставіць! – усклікнуў канадзец, які акурат вярнуўся, ззяючы, ад тэлефона. – Ну вось усіх і знайшлі! Містэр Крук будзе клоунам – ён журналіст і ведае ўсе найстарэйшыя жарты. Я магу быць Арлекінам, для гэтага толькі і трэба, што мець даўгія ногі ды жвава скакаць. А мой сябар Фларыян кажа, што прыхопіць касцюм палісмена і дарогаю пераапранецца. Зладзім усё ў гэтым самым холе, вунь там на прыступках рассадзім гледачоў у некалькі шэрагаў. А дзверы будуць выдатным заднікам, хоць зачыненыя, хоць расчыненыя. Зачыніш – вось табе ангельскі пакой, расчыніш – вось табе сад у месяцавым святле. Выдатна ўсё атрымліваецца, нібы начараваў хто.

      Ён выцягнуў з кішэні кавалак крэйды, што заставаўся там з апошняй гульні ў більярд, і доўгаю рысаю раздзяліў пакой на дзве часткі: адну, з дзвярыма, – для сцэны, а другую, са ступенямі, – для публікі.

      Як яны змаглі за тыя кароткія гадзіны падрыхтаваць спектакль, хоць бы і такі ёлупскі, – суцэльная загадка. Але яны ўзяліся за справу з сумессю няўрымслівасці й руплівасці, якая прыходзіць, калі ў доме жыве маладосць. А ў доме ў той вечар жыла маладосць, хоць, можа, і не ўсе адгадалі два твары й два сэрцы, дзе яна гарэла. Як звычайна, задума рабілася ўсё дзічэйшаю й дзічэйшаю праз тыя самыя будзённыя звыкласці, з якіх даводзілася ствараць патрэбнае. Незвычайная спадніца чароўнай Каламбіны дзіўна нагадвала вялікі абажур з гасцінай. Клоўн і Панталонэ выбеліліся мукою, узятаю ў кухара, ды начырвонілі шчокі румянамі, падаўца якіх застаўся (як усе праўдзівыя хрысціянскія дабрадзеі) невядомым. Арлекіна, які апрануўся ўжо ў срэбную паперу з цыгарных скрыняў, ледзьве здолелі утрымаць, калі ён прымерваўся разбіць старую віктарыянскую люстру ды аздобіцца зіхоткімі СКАЧАТЬ