Название: Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Вера. Надзея. Любоў
isbn: 978-985-02-1690-8
isbn:
Расчараваныя Вераніка з Андрэем вельмі хутка вярнуліся ў цывілізаваную санаторную зону. Адзіным суцяшэннем было тое, што па дарозе назад яны купілі на мясцовым кірмашы бутэльку таннага вінаграднага віна і духмяную дыню. Пакуль данеслі дыню да свайго нумара, ледзь не сышлі слінай.
Вінаграднае віно і цукровая дыня – што можа быць смачней за такую вячэру, асабліва, калі гэта вячэра на курорце?.. Яны таксама вырашылі выцягнуць з нумара маленькі столік з крэсламі і павячэраць удваіх на балконе з відам на марскі захад сонца.
Удваіх павячэраць не атрымалася. На сваім балконе сядзеў сусед. Перад ім на століку па-ранейшаму стаяла шклянка з віном, у руках ён трымаў цыгарэту. Быццам нікуды і не сыходзіў з учарашняга дня.
– Далучайцеся да нас! – Андрэй шчыра запрасіў суседа падзяліць з імі вячэру і паказаў рукой на разлітае па шклянках віно і парэзаную на часткі дыню.
– Не, гэта вы да нас далучайцеся! – у тон яму жартліва адказаў сусед і паказаў рукой на свой стол.
Так і пілі ўтраіх – побач, але праз перагародку, – кожны сваё віно. Вераніка з Андрэем закусвалі апетытнай дыняй, Сяргей – цыгарэтамі. Ад дыні ён катэгарычна адмовіўся. Мужчыны курылі і гаварылі – пра службу, пра парадкі ў войску, ва Украіне і ў Беларусі, пра савецкую армію, дзе распачынаў ваенную кар’еру Сяргей… Яны вялі няспешную размову і назіралі за тым, як вялікае распаленае сонца апускаецца ў мора ды залівае чырванню ўсю ваду, і Чорнае мора становіцца ўжо не сінім, а чырвоным-чырвоным, падобным да нагрэтай патэльні. І дзіўна было, што не чуваць, як мора шыпіць ад гэтага гарачага дыска. Мора тушыла сонца, і на ўзбярэжжа патроху прыходзіла вячэрняя прахалода.
Калі Вераніка з Андрэем пайшлі спаць, сусед яшчэ заставаўся сядзець на балконе. Таму балконныя дзверы яны прадбачліва зачынілі, хаця ў нумары было душнавата… І так павялося з дня ў дзень. Зранку, адразу пасля сняданку, Вераніка з Андрэем ішлі на пляж – купаліся, пякліся на сонцы, ляжалі ў цяньку на сваіх тапчанах, потым вярталіся ў нумар, прымалі душ, вывешвалі сушыцца на балконе ручнікі, купальнік і плаўкі, а затым ішлі на працэдуры, пасля чаго сытна і смачна абедалі ў вялікай прахалоднай, дзякуючы кандыцыянеру, сталоўцы і адпачывалі ў ціхі час у нумары, шчыльна завесіўшы шторамі вокны і адчыніўшы балконныя дзверы, а потым зноў ішлі на пляж… Увечар, прыгожа апрануўшыся, гулялі ў парку і па набярэжнай, любаваліся на ружы, канны, магноліі, алеандры, рададэндраны ды мноства іншых прыгожых раслін і кветак, назвы якіх ім былі невядомыя, слухалі музыку, глядзелі выступленні розных артыстаў, танцавалі на адкрытых пляцоўках, пілі шампанскае і елі экзатычныя марскія салаты ў шматлікіх адкрытых рэстаранчыках, якія наскрозь прадзьмуваліся свежым марскім ветрам, некалькі разоў каталіся па вячэрнім моры на прагулачных цеплаходах і шкадавалі толькі СКАЧАТЬ