Название: Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Вера. Надзея. Любоў
isbn: 978-985-02-1690-8
isbn:
– І вам добры дзень! – адказаў прыглушаны мужчынскі голас.
Вераніка войкнула і азірнулася. Вялікі і шырокі балкон быў зроблены адразу для двух нумароў, і злева, за невысокай драўлянай перагародкай, сядзеў на крэсле сталы мужчына з сівымі, коратка стрыжанымі валасамі і смуглым тварам. Адчувалася, што загар не свежы, курортны, а даўнішні: мусіць, мужчына – паўднёвы жыхар.
– Выбачайце, я вас не заўважыла! – прамовіла Вераніка, радуючыся, што, узняўшыся з ложка, не забылася накінуць на голае цела шаўковы халацік. А то ж магла б пасля рамантычнай ночы з мужам на новым месцы выскачыць на балкон голая: апошні паверх, рагавы нумар, маўляў, хто тут убачыць?!.
Яна падышла да перагародкі і ўсміхнулася:
– Значыць, мы з вамі – суседзі?.. Будзем знаёмыя!
Назвала сваё імя і сказала, што прыехала з Мінска.
– Сяргей, – мужчына адказаў прыязна, але з крэсла не ўзняўся.
Ён быў значна старэйшы за Вераніку, і, безумоўна, лепей было б даведацца адразу і яго імя па бацьку, але перапытаць яна пасаромілася. Ды і на курорце – усе роўныя.
Перад Сяргеем на маленькім століку стаяла шклянка з віном. У руцэ ён трымаў цыгарэту.
«Сем гадзін раніцы», – міжволі адзначыла ў думках Вераніка.
– Цудоўнае мора, праўда? – спытала яна суседа, каб завязаць гаворку.
– Звычайнае, – адказаў Сяргей.
– Вы, напэўна, тутэйшы, з поўдня?.. Калі мора для вас – не дзіва…
– З поўдня, але не тутэйшы, – ён назваў адзін невялікі, але добра вядомы паўднёвы ўкраінскі горад і глытнуў віна са шклянкі.– А мора для мяне звычайнае, таму што я ўжо дваццаць гадоў езджу адпачываць у гэты санаторый і дваццаць гадоў гляджу на мора з гэтага балкона.
– Вы таксама ваеннаслужачы? – пацікавілася Вераніка.
Хаця было зразумела, што сусед не толькі ваеннаслужачы, але і немалы начальнік, калі дваццаць гадоў запар ездзіць кожнае лета ў ваенны санаторый, які яшчэ з савецкіх часоў носіць статус «генеральскага» і па сённяшні час застаецца прэстыжным месцам адпачынку. Яна са сваім Андрэем, маёрам па званні, патрапіла сюды ўпершыню толькі тады, калі муж пасля ваеннай акадэміі стаў служыць у Міністэрстве абароны. Вядома, можна было б купіць пуцёўку ў турфірме на любы курорт, але адпачынак у ваенным санаторыі – таннейшы, да таго ж тут і лячэнне ёсць.
– Ваенны ўрач, – адказаў мужчына і зацягнуўся цыгарэтай.
Вераніка здзівілася: доктар вёў нездаровы лад жыцця.
– Мы з мужам перад сняданкам на пляж збіраемся, хочам месцы бліжэй да мора заняць. Можа, і вам тапчан забраніраваць? – шчыра прапанавала яна.
– Я не хаджу на пляж, – адказаў сусед. – Ды і месцы там не трэба займаць: вам дадуць пастаянныя на ўвесь тэрмін адпачынку. Так што ідзіце спакойна ў сталоўку.
– А-а-а… Дзякуй за падказку, – Вераніка трохі збянтэжылася. – А вы дзе купаецеся СКАЧАТЬ