Ордэн Белай Мышы (зборнік). Уладзімір Арлоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ордэн Белай Мышы (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 13

СКАЧАТЬ класік апісаў падзеі, што адбываліся ў братняй жмудкай частцы Вялікага Княства Літоўскага, а «локіс» у перакладзе з мовы жмудзінаў і азначае «мядзведзь».

      Ну, граф з такім, дарэчы, мілагучным беларускім імем – Міхал Шэмет – быў экстрэмалам, так шэнціць не кожнаму. А што ты чуў пра сціплых шараговых мядзведзяў, якія адносна нядаўна так шчыльна насялялі тваю краіну, што ў прыдзвінскіх лясах нейкія 150 гадоў таму паляўнічыя здабывалі, бывала, за аблаву дзесятак касалапых, ніколі не адмаўляючыся пры гэтым пачаставацца мядзведжымі секунцамі ды паляндвіцамі.

      Гэты экскурс у гісторыю наганяе на цябе лёгкі сум, і ты паварочваеш да больш памысных рэчаў. Напрыклад – да меню бурага мядзведзя. Як табе памятаецца, рацыён у яго, адрозна ад твайго сябра Мбамбы, пераважна раслінны: ягады, арэхі, авёс, жалуды, што не выклікае ў цябе пярэчанняў, тым больш у ім ёсць і спажыўныя прадукты жывёльнага паходжання: жамяра, жабы, грызуны, рыбка, капытныя… Хіба не прыемна паласавацца на зайздрасць французам свежай, халодненькай жабкаю, зажаваць жменю ружовых жыццярадасных чарвякоў якім-небудзь маладым суслікам, закінуць за шчаку парачку салодкіх сялявак або курмелікаў, а на мядзведжы Дзень Волі можна ўпаляваць казулю, дзіка, а як падфартуніць, то і нешта арыгінальнейшае…

      Услед за мядзведжым меню з памяці ўсплываюць звязаныя з ім гісторыі: чутыя і перажытыя. Бо зусім побач з тваім Полацкам – Бярэзінскі запаведнік, а там мядзведзяў болей, чым ува ўсіх разам узятых краінах Эўразвяза.

      Гісторыя нумар адзін – пра старога вясковага настаўніка біялогіі. Настаўнік меў слабы зрок, а таксама пункцік – нястомна бараніў мурашак, бо лічыў іх найкарыснейшымі істотамі. Ідзе, значыцца, настаўнік лясной дарогаю і бачыць, як нейкі боўдзіла варушыць мурашнік. Стары паводле сваёй завядзёнкі наважыў таго боўдзілу ўлякнуць, каб і дзесятаму заказаў, – падкраўся ззаду ды як раўне: «Ты што, урадзіцель ё… ны, робіш?!» – і нагой пад азадак. «Урадзіцель» – брык – і не варушыцца, ды яшчэ ў паветры неяк нецікава запахла. Настаўнік працёр акуляры і сам ледзь у штаны не нарабіў: ляжыць побач з мурашнікам у кучы г… вялізны мядзведзь з лапаю ў роце і ўжо не дыхае. Паласаваўся, называецца, кісленькім…

      Або другая гісторыя. Ходзіць чалавек па грыбах і чуе раптам, як у нетрах штосьці дзеецца. Падышоў бліжэй, а там мядзведзь хавае пад ламаччам задзёртую казу, каб сок пусціла, бо ён, гурман, любіць мяса з душком… Грыбнік і вокам не зміргнуў, як апынуўся на дрэве. Мядзведзь, пакуль тое, казу схаваў, паюндзіў ад задавальнення на малады баравік ды рушыў па сваім звярыным клопаце. А чалавек ужо трохі агойтаўся і касалапаму з дрэва наўздагон: «Мэээ…» Той вярнуўся, адкапаў «заначку», панюхаў, пакруціў і так і гэтак ды, супакоіўшыся, закідаў хлуддзём назад. Толькі сыходзіць, а тут аднекуль: «Мэээ…» Мішка вярнуўся, зноў, але ўжо палахліва азіраючыся, паўтарыў свае манеўры з козачкай, зноў пасунуўся паціху ў лес, а грыбнік трэці раз: «Мэээ!» І тады мядзведзь як падмазаў пяты – толькі лес трашчаў.

      Трэба сказаць, што размовам пра мядзведжую палахлівасць ты не надта СКАЧАТЬ