Название: Ордэн Белай Мышы (зборнік)
Автор: Уладзімір Арлоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Я кнігу маю
isbn: 978-985-562-031-1
isbn:
Што ім мроіцца ў звыклым галаднаватым паўсне? Неабсяжная, зіхоткая ў месяцавым святле снегавая роўнядзь? Атамны ледакол «Ленін» на ахопленым паўночным ззяннем даляглядзе? Некалькі кашчавых нясмачных палярнікаў? Ясачка цікавасці і спадзявання прачынаецца ў зацягнутых каламутнай плеўкаю вачах адно тады, калі да сталёвых прэнтаў набліжаецца якая-небудзь таўсмаценькая бестурботная дзяўчынка, што, безумоўна, сведчыць на карысць версіяў пра браціка і сястрыцу.
Цалкам рэальны і развязны цынічны тып у модным чорным паліто і шэрай кепурцы, які – дарма што вакол дзеці гучна прапануе паставіць на бетоннай скале ў вальеры помнік: вясёлага масянжовага мядзведзя з дзяўчынкаю ў зубах. Шэрая кепурка мяркуе, што мядзведзі заслугоўваюць на помнік ужо хаця б з тае прычыны, што не пагрэбавалі чалавекам. Чорная фантазія гэтага суб’екта прыводзіць на ўспамін інфернальных персанажаў Міхаіла Булгакава, але сам змрочны Азазела не дадумаўся б да таго, што лепей бы расейскую дзяўчынку Машу праглынуў пітон, бо пасля такога абеду ён сыты цэлых паўгода, а мядзведзі ўжо ўвечары таго самага дня са смакам схрумсталі б штук пяць свежых дзяўчынак. Апрача таго, каб Машаю заняўся пітон, нейкі час яе, ці, праўдзівей, ейныя дзявочыя абрысы яшчэ можна было б бачыць, што крыху супакоіла б боль незваротнае страты ў душах бацькоў і хлопчыка, якому Маша падабалася.
Публіка нервуецца (маўляў, адкуль толькі бяруцца гэткія вырадкі) і – абсалютна дарэмна, бо, як вядома, чым вышэйшая генетычная разнастайнасць віду, тым вышэйшыя патэнцыяльныя магчымасці яго развіцця.
Суб’ект у чорным паліто прапануе прысутным ушанаваць памяць дзяўчынкі Машы хвілінаю маўчання і першы здымае сваю шэрую кепурку. Гэта моцны ход, які адразу змушае абураныя галасы сціхнуць.
Але ты выдатна ўсведамляеш, што нельга дазваляць эмоцыям расцугліцца. Калі зыходзіць з магчымасці рэінкарнацыі, гісторыя з дзяўчынкай успрымаецца зусім не так трагічна і з яе лёгка пераключыцца на праблему наступнага Машынага ўвасаблення. Як і дзе яна вернецца да тваіх сучаснікаў ці нашчадкаў? Залатой рыбкаю дзе-небудзь у Тайландзе або галоднай белай мядзведзіцай у засранай вальеры пасярод тваёй краіны?..
Тым часам думка зрываецца са звыклай арбіты, і ты пачынаеш разважаць прыкладна так. Калі ў пэўным сэнсе можна казаць пра рэінкарнацыю жывых істотаў у герояў мастацкіх твораў, то чаму б не дапусціць, што праз нейкі час літаратурны герой, у сваю чаргу, уцелясняецца ў чалавеку або іншай Божай тварыне? Гаротны Муму за ягоныя пакуты няхай бы атрымаў кампенсацыю ў выглядзе попзоркі, а жорсткую барыню добра было б пусціць бегаць па памыйках аблезлай сучкай-бесхацінкай. Хто наогул возьмецца даказаць, што свет літаратурных вобразаў менш рэальны за наш? Пэўна, не адзін ты і не толькі СКАЧАТЬ