Ордэн Белай Мышы (зборнік). Уладзімір Арлоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ордэн Белай Мышы (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 14

СКАЧАТЬ амаль чалавечыя плехі, а крыху пазней, калі чацвераногія інтэлектуалы асвоілі людскую мову, яны з’елі ўсіх высакалобых прафесараў, выпілі за іхнюю светлую памяць у лабараторным бары ўсё віскі і закусілі аховаю, а ў час дэсерту акурат пад’ехалі на чарговы турнір гросмайстры, якім мядзведзі сумленна прапанавалі згуляць на жыццё, і, хоць шахматысты згадзіліся, шанцаў ніхто з іх не меў.

      Пераможцы турніру разбегліся па навакольных лясах дзеля бліжэйшага знаёмства з мясцовым жыхарствам, але адразу адчулі сябе дыскамфортна, бо тубыльцы кепска гулялі ў шахматы, не ведалі найвышэйшай матэматыкі і не маглі забяспечыць інтэлектуальныя запатрабаванні былых паддоследных, што выклікала ў апошніх абгрунтаваную ўквеленасць і не спрыяла рацыянальнаму харчаванню.

      Пакуль згадваеш дзіцячыя страхі, у атмасферы звярынца штосьці адбываецца: ты фізічна адчуваеш разлітыя ў паветры хваляванне, трывогу, напятае да тонкага звону чаканне.

      Зверыну пачынаюць карміць.

      Твой сусед, абскубаны паўлін, атрымлівае тры жмені крупаў. Мядзведзям прыносяць брудны тазік рыбы. Выгляд і памер пайкі непазбежна наводзяць на думку пра злоўжыванні службовым становішчам.

      Мядзведзі прыніжана падымаюцца, адзін гаспадар вальеры гідліва паварочвае галаву ў процілеглы бок. Ты таксама адварочваешся, аднак з іншае прычыны: яда – працэс зусім не публічны, а выключна асабісты. Як, напэўна, пакутуюць звяры, змушаныя штодня карміцца навідавоку ў зайздрослівага натоўпу гледачоў! (У выпадку з Машай было тое самае, адно што ўдалося зменшыць цікаўную зграю на аднаго гледача.) Пітону лягчэй: добра падсілкуешся і да наступнага абеду – цэлы месяц.

      Яда, безумоўна, рэч інтымная. Невыпадкова мужчына запрашае жанчыну разам павячэраць: ад супольнай трапезы недалёка да супольнага ложка. Калі ты ясі з кім-небудзь, робішся яму амаль як брат. Каб ты разам з мядзведзямі з’еў Машу, мог бы цяпер гэтаксама выцягнуцца пад скалой, бо стаў бы для іх сваім. Або каб у касалапай кампаніі пераведаў адвячоркам на Радаўніцу вясковыя могілкі, дзе на кожным грудку стаіць чарка з размаітымі закускамі, якімі спрадвеку любяць у гэты дзень частавацца пасля людзей полацкія мядзведзі, памінаючы чалавечых, а мо і сваіх продкаў.

      Дарэчы, на тваім жыццёвым шляху ўжо была магчымасць раздзяліць з мядзведзямі харч.

      Калі заплюшчыць вочы і падставіць твар сонцу, вельмі лёгка аднавіць палескі ландшафт, хуткую Гарынь і ваш памаранчавы намёт на беразе. Надвечар на тым баку глыбокай, але вузкай ракі з лесу выйшаў мядзведзь. Буйны, ахайны і бадзёры, ён годна рэпрэзентаваў сваю папуляцыю, а накіроўваўся, найверагодней, на недалёкі пчальнік, з гаспадаром якога меў гешэфты.

      Аматар мёду ў роздуме пазіраў на намёт і нетутэйшую публіку, што заступіла яму дарогу. Роздум доўжыўся, пакуль з-за павароту не паказалася, выючы сірэнай, баржа-самаходка, якія тады яшчэ нястомна шнуравалі па Гарыні. Мядзведзь нехаця адступіў СКАЧАТЬ