Название: Ордэн Белай Мышы (зборнік)
Автор: Уладзімір Арлоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Я кнігу маю
isbn: 978-985-562-031-1
isbn:
Гэтую афарбаваную светлым фаталістычным сумам гісторыю ты чуеш адразу ў некалькіх сагрэтых чалавечай спагадаю інтэрпрэтацыях.
Паводле першай, брацік неабачліва паставіў сястрычку на верх агароджы, а малой заманулася пагуляць з «мядзведзікамі». Праз хвілю аматары прыроды ўбачылі, што ласкавыя, амаль плюшавыя «мішуткі» хацелі есці. (Некаторыя заўсёднікі звярынца ўдакладняюць, што дзяўчынка Маша летась прыехала з бацькамі з Расеі.)
Другая версія сцвярджае, нібыта дзеці раслі ў моцна пітушчай сям’і і брацік асэнсавана падштурхнуў любую сястрыцу, як часам птушаняты выкідаюць слабейшых з гнязда, каб самім мець лепшы наедак.
Апалагеты трэцяга варыянта перакананыя, што Маша, ад якой засталіся адны пажаваныя ружовыя майткі, была не такая ўжо малая і паспела запусціць свае вострыя зубкі ў сакавіты яблык зямных спакусаў, бо хварэла на СНІД і заразіла блізу сотні мужчынаў і пару дзясяткаў жанчын і дзяўчынак. Прыгнечаная сумленнем, пачвара татальнага сексу і выправілася ў ружовых майтках на гасціны да дружнай сям’і мядзведзяў, эгаістычна не думаючы, што можа заразіць яшчэ і іх.
У апошняга варыянта ёсць падварыянт, згодна з якім перадаць невылечную пошасць хворая ад нараджэння Маша, не ведаючы пра тое, здолела адно свайму каханаму Гошу. Пасля жахлівага прысуду медыкаў юная пара проста на ганку дыспансера паклялася разам звесці падрахункі з жорсткай рэчаіснасцю, аднак у астатні момант Гоша выявіў агідную слабасць характару і цяпер да скону дзён будзе сніць пагардлівую ўсмешку на вуснах каханай, пасланую яму ўжо з пашчы паўночнага драпежніка.
Значна менш прыхільнікаў маюць іншыя версіі. Напрыклад, што Маша ані не хварэла на СНІД, а легкадумна закахалася і страціла нявіннасць у пяшчотных абдымках мясцовага плэйбоя, гнюснага вашывага прадпрымальніка, які нават у непаўторныя хвіліны пяшчоты тэлефанаваў кудысьці праз мабільнік і замаўляў вагон рыбы. Гэты монстр ніколі не дазваляў сабе быць з адной жанчынаю болей за адзін раз, а крыху экзатычны спосаб самагубства пакінутая Маша абрала з тае прычыны, што пісала вершы, а значыць, была натураю артыстычнай і нават у драбязе не цярпела банальнасці.
Ты аўтаматычна шукаеш рыфму да слова «мядзведзь»: «ледзь-ледзь», «смярдзець»… Далей выплывае нешта спрэс непрыстойнае.
Пакуль тое, нейкая цётухна прапануе іншы жаласны сюжэт. Маша чакала дзіця; адпаведная апаратура ўжо паказала, што народзіцца хлопчык, і шчаслівая маці выбрала яму імя – Саша. Але імя выявілася нешанцоўным, бо развіццё падзеяў атрымала незапланаваны паварот: Сашаў бацька, які рыхтаваўся стаць Машыным законным спадарожнікам жыцця, прадэманстраваў усім зацікаўленым бакам завераныя гербавай пячаткаю дакументы, адкуль вынікала, што ён – інвалід савецкай арміі, дзе хапянуў дозу радыяцыі, якой з гакам хапіла, каб стаць поўным імпатэнтам СКАЧАТЬ