Название: Ордэн Белай Мышы (зборнік)
Автор: Уладзімір Арлоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Я кнігу маю
isbn: 978-985-562-031-1
isbn:
Ты ўздрыгваеш, адчуўшы на плячы нечую цяжкую руку або лапу. Не, гэта не гаспадар вальеры, а ўсяго толькі працаўнік звярынца – дзяцюк з круглымі шчокамі ды яшчэ не зусім шызым носам (фізіягноміка падказвае, што наступнага разу ён можа нарадзіцца хамяком).
Звярынец зачыняецца? Тады ў цябе адна невялікая просьба: вось грошы, няхай белыя мядзведзі з’ядуць заўтра лішнія дзесяць кілаграмаў добрага мяснога філе, толькі скажыце, калі будзе кармленне, каб прыйсці парадавацца разам з імі.
І апошняе: чаму пустуе клетка бурых мядзведзяў? Былі на кіназдымках? Чаму былі?
Верагодны хамяк напружана маўчыць. Здаецца, яшчэ крыху, і будзе чуваць, як у ягонай галаве варушацца думкі. Нарэшце ён збянтэжана мармыча пра няшчасны выпадак з рэжысёрам. Толькі рэжысёрам. Значыцца, аператара чатырохлапыя акторы пакінулі, каб той мог зняць фінальныя кадры жыцця свайго калегі?.. Лагічна.
Аднак табе ўжо бракуе часу ацаніць атрыманыя наастачу ўсцешлівыя звесткі. З няўхільнасцю навальнічнае хмары насоўваецца хвіля, якой ты чакаў і баяўся.
Трымаючы ў руцэ біклажку з пакінутым глытком, ты падыходзіш да тоўстых жалезных прэнтаў мядзведжае вальеры, і тваё сэрца падае ў глыбокую студню. Але не ад страху: стары белы мядзведзь падымаецца і, з годнасцю пацягнуўшыся, таксама ідзе да агароджы. Дзве спелыя чарнаслівіны знаходзяць твой замглёны блакітнай слязінаю позірк, і час спыняецца.
Бывай, стары бялун! Самае лепшае, што твой маўклівы суразмоўца мог бы зрабіць зараз для цябе – пералезці цераз загародку, каб ты з сям’ёю яго з’еў. Магчыма, калі-небудзь так і станецца, але пакуль у яго, уладальніка шэрай кепуркі і бліскучай біклажкі, яшчэ ёсць колькі справаў, што вымагаюць чалавечае іпастасі. І калі гэта не плён запаленай фантазіі, калі ў мінулым жыцці ты сапраўды вучыўся ў БДУ імя Леніна, ведай: гэты белы чалавек ніколі не забудзе ні смаку «Портвейна розового крепкого» праз саломінку, ні Машы, якая, пасля тваёй гераічнай смерці ў баі з афрыканскімі мааістамі, атрымала вольную, ні таго, што Мбамба быў добрым сынам і ніколі, нават пасля трэцяй пляшкі, не гуляў, як легкадумныя белыя аднакурснікі, у карты на штаны, бо трымаў у памяці запавет бацькі, героя барацьбы супроць каланізатараў і аматара вострых прыправаў, – толькі штаны адрозніваюць адукаванага чалавека ад дзікуна…
Жалезная брама звярынца з мілагучным рыпеннем зачыняецца за табой. Ты адчуваеш, што хочаш сказаць сваім двухногім братам-людзям нешта важнае. Ты хочаш сказаць ім, каб заўсёды памяталі: выходзячы са звярынца, радуйцеся, што можаце вярнуцца сюды не толькі наведнікамі.
Полацкія апавяданні
Малекула
Магчыма, вы таксама памятаеце навелу Сомерсэта Маэма пра рудога жабрака з выпаленых сонцам вулачак і пляцаў Веракруса. СКАЧАТЬ