Название: Ордэн Белай Мышы (зборнік)
Автор: Уладзімір Арлоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Я кнігу маю
isbn: 978-985-562-031-1
isbn:
Што ты прагнеш даведацца найперш, дык гэта тое, кім ён хадзіў па зямлі ў мінулым жыцці. Ты мусіш ухапіць нейкую зачэпку, нітачку, якая дапаможа раскруціць клубок аналогіяў і асацыяцыяў. Аднак злавіць позірк уладара вальеры надзвычай няпроста, бо ён цяпер у абдымках свайго мядзведжага Марфея: заснуў на санцагрэі пад штучнай скалой з падазронымі цёмнымі плямамі.
З паўночнага боку вальеры – адтуль, дзе рэзідэнцыя паўліна з выскубаным на сувеніры хвастом – да скалы можна падысці бліжэй. Але чым парушыць ціхамірны сон белага патрыярха? У кішэні твайго паліто – жменя цукерак «Чырвоная Шапачка». На абгортках якраз тое, што трэба, – апетытная дзяўчынка з кошыкам. (Праўда, на месцы ваўка ты б пакрыўдзіўся, бо яго адсутнасць на малюнку пахне дыскрымінацыяй, і застаецца суцяшацца думкаю, што акурат у гэты час ён, воўк, змястоўна бавіць час з бабуляю.)
Першая і другая цукеркі не далятаюць, але прыстрэльванне ідзе ўдала, і ўжо трэцяя «Шапачка» трапляе ў брудна-белы азадак, а чацвёртая і пятая кладуцца на цэмент перад самай пысаю соннага драпежніка. Той падымае галаву – і вось ён, чаканы момант! Вашыя позіркі сустракаюцца, і паміж імі напраўду ўзнікае невідочны, але жывы, пульсоўны ток, канал сувязі – і яно невыпадкова, бо гэтыя вочы, дзве спелыя чорныя слівіны – фантастыка! – нібыта знаёмыя табе, ты ўжо калісьці глядзеў у іх, а таму з падвойнай энергіяй намагаешся выцягнуць з прыцемкаў свядомасці свайго белага візаві хоць якуюсьці звестку пра ягонае ранейшае, дамядзведжае жыццё.
Неверагодна, але, здаецца, нешта выходзіць, і ты, зняможаны сеансам сувязі, сядаеш на лавачку каля паўліна і, апусціўшы павекі, пракручваеш сам сабе атрыманы інфармацыйны ролік. Чаму б не прызнаць «карцінку» сігналам, пасланым тваім маўклівым суразмоўцам з тых сховаў, дзе дрэмле пад попелам незлічоных гадоў непрадказальная памяць продкаў?
Вогнішча, яркая нетутэйшая зеляніна, цёмныя расфарбаваныя постаці аголеных людзей, правадыр на ўзвышэнні – таксама голы, адно са скураным паскам на таліі, адкуль, прыкрываючы мужчынскае багацце, звісае лахман з нейкім цьмяна знаёмым з твайго дзяцінства значком, які зачаравана разглядвае малы мурза з сінім пяром у жорсткіх чорных кучарах. Ты падкручваеш колца павелічэння і бачыш акцябрацкі значок з амаль дзявочым тварыкам яшчэ бяскрыўднага Валодзі Ўльянава…
Але пры чым тут незабыўны амфітэатр вашай студэнцкай аўдыторыі і прафесар з цудоўным рэдкім імем Гілер Мардухавіч, які аднойчы самахоць стаў ардынарным Генадзем Міхайлавічам, за што яму напэўна давядзецца заплаціць падатак пры рэінкарнацыі.
Аўдыторыя, Гілер Мардухавіч і твой аднакурснік з яшчэ больш дзівосным імем Мбамба (што з афрыканскай перакладаецца прыкладна як «аматар чалавекаў»), з якім ты па чарзе смокчаш праз саломінку «Портвейн розовый крепкий» (0,7 л), захінуўшы зялёную пляшку чырвоным падручнікамгісторыі СКАЧАТЬ