Название: Ордэн Белай Мышы (зборнік)
Автор: Уладзімір Арлоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Я кнігу маю
isbn: 978-985-562-031-1
isbn:
Пра такія рэчы добра бывае паразважаць у звярынцы, асабліва калі сонца паварочвае на вясну, калі зноў верыцца ў лепшае, а ў кішэні ў цябе – зграбная булькатлівая біклажка з нержавейкі.
Вось перад табою, да прыкладу, леў.
Ува ўмовах дзікае прыроды ён, як паведамляе шыльдачка, жыве пятнаццаць гадоў, у няволі – усе трыццаць. Чаму б ты на ягоным месцы аддаў перавагу? Што лепей? Пагойсаць адмеранае табе лёсам па саване, паесці дасхочу свежыны, розных там антылопаў, зебраў ды жырафаў, і ўжо на другім дзесятку заручыцца з зямлёю? Або ўдвая даўжэй на ўсім гатовым займацца філасофскімі назіраннямі за чалавечай пародаю, каб урэшце прыйсці да высновы, што ў звярынцы, як і ў чалавечай турме, самае страшнае, што ты не можаш зачыніцца з сярэдзіны.
Па гамбургскім рахунку, скарачаць сваё жыццё гэтаксама цікава, як і яго расцягваць. А ўсё ж як наконт кампраміснага варыянта? На пятнаццатым годзе волі, пакаштаваўшы ўсяго на свеце (у тым ліку, вядома, і карыснай для львінага арганізма чалавечыны), можна самахоць здацца ў заапарк і, бязгрэшна гледзячы людзям у вочы, атрымаць яшчэ адзін жыццёвы тэрмін з гарантаванаю пайкай. Які з трох шляхоў абяцае найбольш прыстойную рэінкарнацыю?
Побач з ільвом – самец малпы, гібон, які, песцячы позіркам вабных жанчын, натхнёна займаецца мастурбацыяй, што выклікае здаровую цікавасць у юных аматараў прыроды, якіх бацькі мусяць жывасілам цягнуць да іншых клетак. Кім быў у мінулым існаванні ён? Сексуальным маньякам? Хлопчыкам з чарнобыльскай зоны, які ціха сканаў ад лейкеміі, так і не паспеўшы зрабіцца мужчынам?
А твой зялёны рахманы брат кракадзіл, што ў зімовай кватэры – камеры не можа нават выпрастаць хваста і гібее, уяўляючы сабой жывы пытальнік без кропкі?
У адоранага амаль чалавечай прыгажосцю, але нязмерна больш дасканала складзенага пітона прасторы болей, хапае і тром жвавым белым курапаткам, ягонаму падвячорку. Хто ведае, ці не былі гэтыя грацыёзныя бесклапотныя істоты ў ранейшым жыцці прафесійнымі выляжанкамі і венерычкамі, а мо – выдатніцамі і сакратарамі камсамольскіх камітэтаў…
Між іншым, часам табе самому таксама маніцца пасля смерці вярнуцца птушкаю. Нездарма ты некалі ўяўляў свае пераўвасабленні ў грака і яго самотныя палёты над горадам з прызямленнямі ў самых нечаканых месцах – ад вар’ятні да падвокання кух ні адной здрадлівай знаёмай.
Чаму грак, а не якісь там бусел? Мо таму, што тады не трэба будзе адлятаць на зіму, а ты адчуваеш, што з гадамі можаш зрабіцца лайдакаватым і цяжкім на пад’ём персанажам, які лічыць, што, маючы розум, са свайго вакна можна ўбачыць болей, чым аб’ехаўшы цэлы свет?
Але вось галоўная праблема: ці будзеш ты ў іпастасі грака памятаць, што ты – гэта ты? А калі не, калі не будзе прынцыповай розніцы паміж табой у новай цялеснай «апранасе» і табой, хворым, крый Божа, на хваробу Альцгеймера, пры якой чалавек страчвае сваю памяць, а значыць і сваё «я», калі так, дык ці не ўсё адно, вернешся ты або не, а калі і вернешся, то хіба істотна – у СКАЧАТЬ