Ордэн Белай Мышы (зборнік). Уладзімір Арлоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ордэн Белай Мышы (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 17

СКАЧАТЬ глядзелася яшчэ незруйнаванае барока сабора святога Стэфана.

      У тыя гады Дзвіну нельга было ўявіць без задзвінскай вар’яткі Юлькі, што ўлетку, «каб наша рэчачка не высахла», вёдрамі цягала на бераг ваду з калонкі. Знямогшыся, яна сядала на траву і, баязліва паглядаючы на рыбакоў, зацягвала сваю ўлюбёную песню пра Лілю.

      На бірагу сідзела Ліля,

      А радам с нею капітан… —

      выводзіла Юлька тонкім дзяціным галаском, які, відаць, толькі і мог існаваць у яе выпетраным целе. Далей песня рабілася журботнай:

      Уж год прашол, марак ні едзіт,

      А Ліля к берагу ўсё йдзёт…

      Ніхто з нас тады не ведаў, што Юлька звар’яцела яшчэ перад вайною – пасля допытаў у колішнім кляштары бернардзінаў, дзе, не вытрываўшы, падпісала штосьці страшнае пра каханага хлопца, якога «варанок» павёз у невараць у тую самую ноч, калі Юльку адпусцілі дадому. У нашым дзяцінстве дарослыя былі не надта ахвочыя да такіх успамінаў, хоць Юльку шкадавалі і не давалі ёй памерці з голаду.

      Фінал у песні быў трагічны:

      Красотка Ліля утанула,

      Яе уж большэ ні відно.

      Юльцы выпаў лёс яе гераіні. Аднойчы вудалі налілі спявачцы чарку гарэлкі, і яна, канчаткова ўвасобіўшыся ў вобраз сваёй Лілі, кінулася каля чыгуначнага моста ў Дзвіну.

      Пустая, зарослая вышэй вокнаў крапівою і здзічэлымі парэчкамі Юльчына хаціна палохала вока на пачатку той вуліцы, дзе жыла Аня Шадурка, найпрыгажэйшая дзяўчына майго класа.

      Вядома, Аня адно здавалася мне такой, бо калі я гляджу на выпускное фота нашага 8 га «А», дык знаходжу тварыкі значна прыгажэйшыя. Напрыклад – выдатніцы Светкі Цімафеевай, той самай Светкі, якую праз гадоў дваццаць я сустрэў каля менскага гатэля «Планета» і ўзрадавана прапанаваў дзе-небудзь пасядзець, на што аднакласніца адказала, што можа са мной і пасядзець, і паляжаць, але гэта будзе каштаваць са скідкаю трыццаць баксаў.

      Рэч у тым, што Аня першая ператварылася ў жанчыну – з налітымі грудкамі-яблыкамі, з тонкай таліяй, стройнымі і заўсёды загарэлымі нагамі і вачыма зялёнага колеру, у глыбіні якіх плавала нешта такое, што зноў і зноў прыводзіла іх уладарку ў мае сны.

      Аня была гімнастка, кандыдатка ў майстры спорту, і ўвесь час прападала то на спартовых зборах, то на спаборніцтвах, пасля якіх на школьных лінейках яе называлі нашым гонарам, а настаўнікі спраўна выстаўлялі ёй за чвэрць тройкі, бо часу на падручнікі Ані не хапала. Неяк яна, не паспеўшы з’ехаць на чарговае першынство, трапіла на кантрольную па гісторыі і спісала з разгорнутага на каЛёнях падручніка ў свой сшытак, што значэнне паўстання на браняносцы «Пацёмкін» у тым, што маракі здаліся румынскім уладам.

      У восьмым класе пяцёркі Аня мела выключна за фізкультуру і маляванне. Чаму – за маляванне, мы даведаліся, калі ўбачылі, як яна сядае за школай на матацыкл нашага настаўніка. Аднак неўзабаве мастацкія здольнасці пакінулі Аню, ператварыўшы пяцёркі ў звыклыя траякі. СКАЧАТЬ