Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова страница 42

СКАЧАТЬ калоны, якая падтрымлівала балкон.

      – Ты толькі паглядзі, якія зоры! – з захапленнем усклікнула дзяўчынка.

      – Ага, – згадзіўся юнак.

      – Усё так цудоўна! Яшчэ б паесці штосьці.

      – Ох, Баська, ты цалкам пазбаўленая паэзіі! Я так і ведаў, што ты захочаш есці, – сказаў Міхал, выцягваючы з кішэні завернуты ў сурвэтку пернік.

      Ён разламаў яго на дзве часткі і адну працягнуў Басі.

      – Міхалачак, які ж ты!.. – з захапленнем вымавіла дзяўчынка.

      – Які? – заліўся чырванню юнак.

      – Самы-найсамы!

      Яны стаялі так, адны ў цэлым свеце, любаваліся зорамі і жавалі пернік. Бася прытулілася да пляча Міхала і, закінуўшы назад галаву, паглядзела на яго. Ён усміхнуўся і асцярожна абняў дзяўчынку. Яна падумала, што ніколі не адчувала сябе такой шчаслівай, як сёння, і, здаецца, ніколі не ела нічога смачнейшага за гэты пернік.

      Раздзел 14

      Аднойчы ўвечары, калі ўсе ў доме ўжо ляглі спаць, у пакоі паненак ніхто нават і не думаў пра сон. Кшыся сядзела на ложку перад адчыненым куфрам і прычэсвала валасы, Зося і Ануся забраліся пад коўдру і, шчыльна прытуліўшыся адна да адной, каб не было халодна, ціхенька пляткарылі, а Бася, якая ўжо пачынала драмаць, мімаволі прыслухоўвалася да іх размовы.

      – Як шкада, што ў нас у свіце зусім няма цікавых кавалераў! – уздыхнула Ануся. – Усе ці надта старыя, ці надта непрыгожыя. Вось быў бы хтосьці прыгожы, разумны і абавязкова малады.

      – Яшчэ добры, – дадала Зося.

      – І вясёлы.

      «Кавалеры, кавалеры… Усё ім кавалераў давай, – падумала Бася. – Усе вушы прагудзелі з гэтымі кавалерамі!»

      – А яшчэ каб ён быў моцны і храбры! – працягвала Ануся. – Словам, каб быў сапраўдны рыцар.

      – Не, Ануся, такіх не бывае.

      Абедзве паненкі журботна ўздыхнулі.

      – Пачакай, як жа не бывае? А Міхал?

      – Ну, вось хіба што толькі Міхал, – згадзілася Зося.

      Пры словах пра юнака ўся дрымота, якая ахутвала Басю, раптам некуды знікла, і дзяўчынка ўзялася ўважліва слухаць сябровак. Дзяўчаты, вырашыўшы, што Бася ўжо спіць і ўсе іхнія размовы застануцца беспакаранымі, пачалі далей балбатаць пра Міхала.

      – Вось глядзі – каб усё так сышлося! І шляхціч ён не з апошніх, і князь да яго ласкавы, і малады, і не бедны.

      – Ды гэта што! – нецярпліва перарвала Зося. – Такіх зашмат, а вось каб яшчэ і прыгажун такі быў! – летуценна дадала яна. – Ён як міма мяне ідзе, я аж уся млею.

      – Ты бачыла, якія ў яго валасы? Густыя, шаўкавістыя. А колеру якога прыгожага – цёмна-каштанавага. І навошта хлопцу такія валасы? Мне б гэтакія, як мае ён! – разважала Ануся, заплятаючы нанач дзве танюткія жаўтаватыя коскі.

      – Ой, а ён калі іх назад адкідвае, у мяне аж каленцы падкошваюцца, – сказала Зося.

      Бася прыгадала, як Міхал нецярплівым рухам рукі адкідвае пасмы з ілба, і адчула, што ў яе самой унутры ўсё пачынае млець.

      – А якія ў яго вейкі! Ты паглядзі на мае – гэта СКАЧАТЬ