Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова страница 38

СКАЧАТЬ Ануся.

      – Ці мы маем каралеву? Каралева пакуль што адна – Бона.

      «Дзіўна, – падумала Бася. – Што з ёй здарылася? Яна зрабілася такая злосніца».

      – Дык ён лях? – вырашыла ўдакладніць дзяўчынка.

      – Ну і што з таго, калі лях? Затое які! Ужо лепей будзе за твайго Міхала, – з выклікам сказала Крысціна.

      У Басі ўсярэдзіне ўсё ўзбунтавалася і патрабавала неадкладнага абвяшчэння вайны.

      – Я думаю, што не табе вырашаць, наколькі годны Міхал, – перасцерагальна прамовіла яна.

      – Ай, дзяўчынкі, кіньце! Калі вы далей будзеце сварыцца, мы спознімся на сняданак!

      – А ніхто і не сварыцца, – прабурчала Бася.

      Паненкі замітусіліся і пачалі ўбірацца да трапезы. Раптам Зося здаўлена ўсхліпнула.

      – Што з табой? – у адзін голас спыталі суседкі.

      Дзяўчына адмахнулася ад іх і, адвярнуўшыся, прысела на ложак, працягваючы ўсхліпваць. Бася не вытрымала і падышла да яе:

      – Зосенька, што здарылася?

      У адказ дзяўчынка пачула незразумелае мыканне. Бася працягнула сяброўцы насоўку. Яна выцерла твар і, акінуўшы ўсіх позіркам, падціснула пульхненькія вусны і надзьмулася, каб зноў не расплакацца. Сяброўкі абкружылі яе і пачалі дапытвацца, што здарылася.

      – Вось у цябе, Бася, і ў цябе, Кшыся, кавалеры ёсць, а ў мяне няма. На мяне нават ніхто не глядзі-і-і-іць!!! – зноў зарыдала Зося.

      – Вось ужо вялізная праблема! – фыркнула Крысціна.

      – Няпраўда! Ты не маеш рацыю. Калі табе пашанцавала з кавалерам, гэта зусім не значыць, што трэба смяяцца з іншых, у каго іх няма! – Ануся строга паглядзела на Кшысю. – Зося, не хвалюйся, я ж таксама не маю кавалера.

      Зося пахмурна паглядзела на сяброўку, і тая зразумела, што дарэмна прывяла прыклад, які, відавочна, аказаўся не вельмі ўдалым.

      – Калі ты будзеш так раўці, то сапраўды ні адзін пан на цябе не паглядзіць! – сказала Бася. – Прыводзь сябе ў парадак, і хадзем снедаць. Мо і кавалера табе знойдзем добрага.

      – Ты думаеш? – з сумневам спытала Зося.

      – Ну зразумела! – запэўніла яе сяброўка. Ануся заківала ў знак згоды з Басяй.

      Забыўшыся на ўсе сваркі і расчараванні, чатыры сяброўкі, весела балбочучы, спусціліся да снедання і прабраліся да сваіх месцаў. Яны сядзелі якраз недалёка ад Міхала і яшчэ некалькіх маладых шляхцічаў з варты Радзівілаў. Бася ўбачыла, што яе сябра, нягледзячы на пусцяковую рану, моцна перабінтаваў руку і трымаў яе на тальмаху. Пазіраючы на яго, Басіны сяброўкі завохкалі.

      – Няўжо ён біўся з кімсьці на двубоі? – з прыдыханнем спытала Зося.

      – Тут ужо зразумела, што без цябе не абышлося, – шапнула Ануся на вуха Басі.

      Дзяўчынка пакруціла галавой і пачала накладаць сабе ў талерку стравы. А Міхал, заўважыўшы ўвагу з боку паненак, раптам пачаў рабіць млявы выгляд, паказваць на твары неверагодныя пакуты і падкручваць вус, які існаваў толькі ў яго ўяўленні. «Добра хаця, што не стогне! – з’едліва падумала Бася. – Ён бы яшчэ галаву забінтаваў». СКАЧАТЬ