Название: Адваротны бок люстра
Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Историческая фантастика
isbn: 978-985-021-66-56
isbn:
– Ты так добра чытаеш на лаціне!
4 снежня ўвесь Кракаў святкаваў імяніны вялікай княгіні Барбары. Калі Бася разам са світай княгіні Альжбэты шпацыравала па двары рэзідэнцыі, Міхал паклікаў яе і працягнуў нейкі пакунак.
– У цябе ж сёння таксама імяніны, як і ў вялікай княгіні, – сказаў юнак.
Бася разгарнула пакунак і ўбачыла невялікі кінжалік са срэбнай дзяржальняй і прыгожымі похвамі.
– Няхай у цябе будзе гэты кінжал. Што, калі табе выпадзе ратавацца, а мяне не будзе побач?
– Дзякуй, Міхалачак! – прамовіла Бася, разглядаючы падарунак. – Мне так прыемна, што ты памятаеш пра мае імяніны!
Міхал усміхнуўся.
– Ты можаш насіць яго ў складках адзення, – параіў ён. Бася схавала кінжал.
– А калі твае імяніны?
– Ох, Баська, яшчэ не хутка – летам.
– Шкада, – працягнула дзяўчынка. – Але ты мяне абавязкова папярэдзь – я таксама табе нешта падару.
– Дамовіліся, я абавязкова скажу табе, – паабяцаў Міхал. Тут яго паклікаў нехта з жаўнераў.
– Ну вось, у мяне зноў варта, – уздыхнуў юнак.
Сябры развіталіся, і Бася далучылася да сябровак, якія з цікаўнасцю сачылі за дзяўчынкай і згаралі ад нецярплівасці даведацца, што ж такое падарыў ёй Міхал.
Раздзел 13
Надышоў дзень каранацыі. З’ехалася ўся шляхта Кароны і Вялікага княства. Усе запрошаныя намагаліся перавысіць адзін аднаго пышнасцю і багаццем убораў. Бася разам з сяброўкамі праціскалася праз агромністы натоўп, які сабраўся каля Кафедральнага сабора. Каб не згубіцца, дзяўчыны ўзяліся за рукі і чарадой прабіраліся наперад. Але тут высветлілася, што Зося адстала, і ім давялося ісці супраць велізарнага натоўпу, каб адшукаць сяброўку, якая знянацку згубілася.
Нягледзячы на адтаптаныя ногі і шматлікія штуршкі локцямі, дзяўчыны ўсё ж такі здолелі дабрацца да Сабора, дзе ўжо пазбіралася шляхта і найбліжэйшыя сваякі вялікай княгіні і караля Жыгімонта ІІ Аўгуста.
– Ой, у мяне ўсе ногі адтаптаныя! – пачала скардзіцца Зося.
– З-за цябе мы ўвогуле маглі сюды не патрапіць! – упікнула яе Кшыся.
– Чаму?
СКАЧАТЬ