Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова страница 45

СКАЧАТЬ ноч не магла заплюшчыць вачэй. Спачатку паненка і ўвогуле не жадала размаўляць з Басяй, але, падумаўшы, даравала ёй.

      Княгіня Альжбэта адправілася ў каралеўскі замак зноў наведаць сваю братавую, таму паненкі былі цэлы дзень вольныя, а ў Міхала не было варты, і яны з Басяй вырашылі схавацца ад усіх у нішы каля вітражнага акна. Быў ясны сонечны дзень. Яны сядзелі на прыступцы каля акенца і задаволена жмурыліся, ляніва балбочучы. Іх твары былі пафарбаваныя святлом ад каляровых шкельцаў.

      – Уяўляеш, мы ўчора ноччу варажылі – так жудасна было! – распавядала Міхалу Бася.

      – О, я чуў, – зарагатаў ён. – Я нават падумаў, што надыходзяць ворагі, і хацеў ужо будзіць жаўнераў.

      – Да нас прыйшла панна Аліцыя. Яна, бадай што, будзе больш суворая за ўсіх тваіх жаўнераў разам узятых!

      – Так, гэта праўда… Дык што вы там наваражылі?

      – Гэта ўсё, вядома, лухта, – пачала Бася. – Разумееш, мы ўвогуле варажылі на Кшысінага кавалера, але я загадала тваё імя. Там чалавечак вымалёўваўся, ну, юнак, а свечка была каляровая, і паліўся чырвоны воск. Я так спужалася – вырашыла, што гэта кроў. Усе закрычалі… Я так хвалявалася, нават усю ноч не спала.

      – І што гэта значыць? – спытаў Міхал.

      – Ды нічога не значыць! Усяго толькі воск іншага колеру. Я думаю, гэта нічога. Але ты ўсё роўна будзь больш асцярожны, добра?

      – Дык вы ж на Крысцінінага кавалера варажылі.

      – Ну, гэта яны ўсе, а я – на цябе. Таму ты асцярожней, добра?

      – Добра, – кіўнуў Міхал, яшчэ не дарэшты разумеючы. – А чаго ты на мяне варажыла?

      Бася трохі сумелася і паружавела:

      – Ну… Цікава проста. На каго мне яшчэ варажыць?

      Юнак адхіліўся спінаю да сценкі і, прыкрыўшы вочы, з-пад веек назіраў за Басяй, задаволена ўсміхаючыся.

      – Міхалачак, а ты ведаеш, што паненкі толькі пра цябе і гутараць?

      – Праўда? І што яны кажуць?

      – Шмат чаго… Вось, напрыклад, як яны цябе пужалі ў калідорах.

      – Калі? – Міхал здзіўлена расплюшчыў вочы.

      – Адкуль жа я ведаю? Я разам з імі засады не раблю!

      – Нешта я не памятаю, каб яны мяне пужалі. Я, шчыра кажучы, на іх і ўвагі не звяртаю.

      – Ну-ну, як жа, – фыркнула Бася, узгадваючы ўсе правіннасці юнака.

      – Што? Я сур’ёзна! Што мне твае паненкі?

      – Ты хочаш сказаць, што ты да іх цалкам абыякавы?

      – Зразумела!

      – Да ўсіх?

      – Ну, так.

      – Ой, няўжо няма ніводнай паненкі, якая б табе падабалася? – хітра спытала Бася.

      – Мабыць, і ёсць, – юнак нахмурыўся і пачырванеў.

      – І хто яна? – дзяўчынка скрыжавала на грудзях рукі.

      – Ай, Баська, адчапіся ад мяне! – усклікнуў Міхал і ўтаропіўся ў столь.

      Бася засапла і сцяла вусны.

      – Ты што надзьмулася? – спытаў яе СКАЧАТЬ