Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова страница 37

СКАЧАТЬ неглыбокі парэз. Бася пачала шукаць у сябе якую-небудзь насоўку, але, нічога не знайшоўшы, вырашыла адарваць лапік ад крысся кашулі. Яна хацела зрабіць гэта эфектным рухам, але тканіна ўсё ніяк не паддавалася. Тады юнак, нецярпліва ўздыхнуўшы, адарваў лапік кашулі здаровай рукой. Бася ўзялася бінтаваць рану.

      – Ты толькі патужэй зацягвай, – папрасіў Міхал.

      Увесь астатні шлях сябры ішлі моўчкі, намагаючыся як мага хутчэй дабрацца да рэзідэнцыі. Калі яны вярнуліся, усе ўжо спалі, нідзе не гарэла святло і нават не было чуваць, як прыбіраліся на кухні слугі. Міхал пайшоў у арсенал, а Бася накіравалася да нішы, дзе пакінула сукню. Яна хутка пераапранулася і паспяшалася да сябе ў пакой, ціхенька зайшла, каб не пабудзіць сябровак, якія ўжо даўно мірна пасопвалі, прашмыгнула да ложка і забралася пад коўдру. Дзяўчынка заплюшчыла вочы і цяжка ўздыхнула, узгадаўшы ўсе сённяшнія прыгоды. Раптам яна адчула на сабе чыйсці погляд. Расплюшчыўшы адно вока, Бася заўважыла, што, прыўзняўшы галаву, на яе пільна пазірае адна з новых суседак, Кшыся. Здзівіўшыся такой надзвычайнай увазе, дзяўчынка моцна зажмурылася і перавярнулася на іншы бок. «Трэ будзе прыдумаць нейкую байку, а то ж не адчэпяцца з роспытамі», – падумала Бася і адразу заснула.

      Раздзел 12

      – Ці вы ведаеце, а якой гадзіне ўчора вярнулася наша прыгажуня? – спытала Кшыся, дапамагаючы Басі ранкам умывацца.

      Ануся і Зося, якія яшчэ песціліся і ленаваліся падымацца, адначасова селі ў ложках і з цікаўнасцю ўтаропіліся ў сябровак. Бася паглядзела знізу ўверх на Кшысю. Тая сустрэла яе халодным фанабэрлівым позіркам. Бася пачала старанна церці вочы, намагаючыся прыдумаць сабе штосьці ў якасці апраўдання. Кшыся чакальна маўчала. Урэшце Ануся не вытрымала і цікаўна спытала:

      – Дык а якой? Не таміце!

      – Папоўначы! – з’едліва прамовіла Кшыся, паліваючы Басі на рукі са збана.

      Дзяўчыны здзіўлена пераглянуліся і з нецярплівасцю пачалі чакаць працягу.

      – Сяброўкам нічога не сказала, збегла немаведама куды, нікога не папярэдзіла…

      – Каго трэба, я папярэдзіла, а перад табой я не абавязана адчытвацца, – агрызнулася Бася.

      – Цікава, а што паненка можа рабіць адна цёмнай ноччу? І дзе? Якія такія сакрэты ў яе, што нікому нельга распавесці? – Кшыся свідравала Басю позіркам.

      Як на злосць, у галаву нічога не лезла, у дзяўчынкі не было ні адзінай думкі, якая бы больш-менш была падобная да праўды. Так нічога і не прыдумаўшы, Бася вырашыла змагацца з праціўнікам яго ж зброяй.

      – А з чаго было мяне шукаць? І дзе гэта ты мяне шукала? Мабыць, сама вярнулася не нашмат раней за мяне?

      Кшыся на імгненне загарэлася чырванню.

      – Нідзе цябе не было! – усклікнула яна. – Я ўжо ўвесь дом абышла, усе калідоры і нават на двор выходзіла, а цябе не знайшла!

      Бася прыўзняла брыво:

      – Ты адна выходзіла цёмнай ноччу? Куды? І навошта?

      – Я шукала цябе.

      – Але я ж не прасіла шукаць мяне.

      Кшыся СКАЧАТЬ