Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Янкі, альбо Астатні наезд на Літве - Уладзіслаў Ахроменка страница 2

СКАЧАТЬ жлукцяць ром і палююць на цемнаскурых людзей. Вось мы і ўцяклі да Варшавы, каб не працаваць на іх бавоўнавых плантацыях. Бацькі сканалі, а мяне забралі сёстры-кармеліткі.

      – Непарадак! Ну што, хлопцы, паедзем у Луізіяншчыну? – Янка Лабановіч імгненна прасякнуўся ідэямі сацыяльнай справядлівасці. – Пашнуруем Ку-Клукс-Клан, забярэм зямлю і зажывем, як заможныя белыя людзі…

      – … мудзілаў-лайдакоў з Ку-Клукс-Клана прымусім працаваць на бульбяных плантацыях, а самі будзем піць сельтэрскую пад сала, паліць цыгары пад мальвазію… – імпэтна падхапіў Ванька Брыль.

      – …танчыць пад джаз “Лявоніху” з галівудскімі дзеўкамі… – Янкель Фінберг матлянуў скрыпкай.

      – …і скакаць на тэхаскіх мустангах, – Аянька Кільмандовіч выцяў па дупе драўлянага коніка.

      – Грамада пэўна жартуе? – расчулілася Ісабэль і спыніла позірк на дыктавай шабельцы Аянькі.

      – То не жарты! Галоўнае, каб усё было па справядлівасці! – вызначыў жыццёвую праграму Лабановіч.

      – А па справядлівасці – гэта як? – дзяўчынка даверліва кранула Янкаву руку.

      – На чацьвярох! – Лабановіч азірнуўся на сяброў.

      – Толькі чаму на чацьвярох? – не пагадзіўся маленькі ліцвінскі татарын Аянька, – справядліва – на пяцёх. Бо ў Ісабэль такая прыгожая шакаладная дупа. Ты нам яшчэ раз яе пакажаш?

      – Магу і не толькі яе… – прыўкрасная мулатка сарамліва прыкрыла павекі, – толькі няхай гэта застанецца нашай маленькай таямніцай.

      Ружовыя далонькі гулліва зрушылі прыпол. Хлопцы паселі на кукішкі, каб выгодней было назіраць…

      І тут на калідоры грымнула, нібы пярун у нябёсах ляснуў. Дзеці імкліва выскачылі з пакоя. Пад шклянымі, да паловы зафарбаванымі дзвярыма першага класа кармеліцкай Школы Падставовай курчыўся на зламаным зэдліку бела-русы старэйшы хлопец. Гэта быў Пярдолэк – спрактыкаваны нягоднік, якога жахаліся не толькі дзеткі і мнішкі, але й нават сам пан пробашч. Пярдолэк падбухторваў дзетак-беларусаў маляваць на касцёльнай агароджы чэлясы, дзіравіў майткі сёстраў-кармелітак, што сушыліся на гаспадарчым двары, і нават хлусіў аднагодкам, што ўжо займаецца ананізмам. Напэўна, вычварэнец-пачатковец прыўзняўся на дыбачкі, страціў пільнасць і ляснуўся з верхатуры.

      Лабановіч схапіў ножку ад зэдліка і сунуў у пысу нягодніку. – Гэта чужая дупа! Яна не табе паказвала!

      Вычварэнец заенчыў і сплюнуў малочным зубам. З каламутнага вока выплыла празрыстая сляза. Рот расцягнуўся авалам. З рассечанай губы закропала. На тонкай мурзатай шыі запульсавала пакручастая сіняя жылка.

      Аматар чужых таямніцаў размазаў кулаком ружовую сліну з саплямі і спрытным пацучком заскочыў у шафу.

      – Мужыкі-хамы-быдла! – пачулася з сярэдзіны істэрычнае скавытанне. – Вось вырасту, пайду ў пшэцкія жандары і ўсім вам адпомшчу!

      Як праўдзівы нашчадак яблонаўскіх засцянкоўцаў, Янка Лабановіч ваяўніча ўрэзаў у дзвёрку кулаком.

      – Выходзь, Пярдолэк! Выбірайся, мудзіла! – гукнуў ён. – Адразу на горкі яблык дастанеш!

СКАЧАТЬ