Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Янкі, альбо Астатні наезд на Літве - Уладзіслаў Ахроменка страница 3

СКАЧАТЬ асаблівай правіны за мулаткай не было. Цікаўнасць да першасных полавых прыкметаў кармелітка палічыла натуральным памкненнем сіротаў, якія паспелі пазабыцца на бацькоўскія ласку і суворасць. У гэтую кармеліцкую Школу Падставову траплялі толькі тыя дзеткі, у каго не засталося бацькоў.

      – Маладыя гады, маладыя жаданні… – спагадліва пасміхнулася мнішка, – няма на вас, небаракі, бацькі… Хаця б хроснага.

      2

      Празрыстая алкагольная кропля павольна выкацілася з навюткага меднага змеевіка і завісла над донцам, нібы вагалася: сарвацца адразу ці падгадавацца яшчэ. Але яе ўжо падганялі сотні сёстраў-блізнятак. Імгненне – і струмок бураковага первака зацурчэў у ёмістую металёвую бочку.

      – З пачынам, хлопцы, – пасміхнуўся хударлявы дзядзька ў акулярах, падобны да вясковага настаўніка. Ён адрэгуляваў венціль, і стрэлка манометра знерухомела, – ну што, Хросны, каўтнеш?

      – Не для сябе робім, на продаж. Янкі і пакаштуюць, – разважліва азваўся з гулкай паўцемры хрыплаваты барытон.

      Пад конус электрычнага святла да гіганцкага самагоннага апарата выйшаў немалады ўжо мужчына са слядамі шматлікіх ліхтугаў на абліччы. Шнары і маршчыны на ягоным твары складаліся ў малюнак, які сведчыў пра вялікі розум і нялёгкі жыццёвы досвед.

      Абрысы вялізнага індустрыяльнага памяшкання размываліся вільготнай цемрай. Словы, крокі і цурчэнне струменьчыкаў адгукаліся сцішаным рэхам. Дзесяткі драбнейшых самагонных апаратаў булькацелі, вывяргаючы паўпразрыстую пару. У паветры лунаў чароўны водар первака. Незлічоныя пляшкі каля сценаў міжволі вабілі вока таямнічым бляскам.

      Той, каго хударлявы дзядзька ў акулярах назваў Хросным, сеў за пашарпаны палісандравы стол пад вакном, запаліў лямпу і адчыніў фортачку. Скразняк зашаргацеў лісткамі насценнага календара з выявай Маці Божай Вастрабрамскай.

      Калі тэхналагічны працэс на гіганцкім апараце быў канчаткова адладжаны і заставалася адно чакаць, калі наспее час змяніць бочку, да Хроснага пацягнуліся хаўруснікі. Беларускія мужчыны паселі на доўгую лаву і годна памаўчалі, адно шморгалі насамі. Хударлявы ў акулярах няспешна выцягнуў з вялікай капэрты колькі беларускіх газетаў.

      – “Звязда”, – голасна прачытаў ён.

      З канца лавы нехта перадражніў:

      – Ага! Мы сядзелі з табой каля яру, і шукалі ў небе “Звязду”… Не прышый рукаў! – і дурнавата рагатнуў.

      Хросны сувора зыркнуў у цемру – блюзнер імгненна схаваўся за суседаву спіну. – Дык што там Саветы пішуць? – пацікавіўся Хросны.

      Зашамацелі старонкі. Хударлявы паправіў акуляры і, з цяжкасцю разбіраючы саўнаркамаўскую кірыліцу, распачаў пранікнёна:

      Пасецца калгасны статак

      На беразе ціхай ракі,

      А там, у Злучаных Штатах,

      Рэжуць кароў мяснікі!

      Мужчыны памаўчалі – асэнсавалі.

      – Лухта нейкая, – вынес прысуд чарнявы фацат у акуратным стройчыку і кашулі-вышыванцы. – Сапраўды… СКАЧАТЬ