Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Янкі, альбо Астатні наезд на Літве - Уладзіслаў Ахроменка страница 17

СКАЧАТЬ камендажэ, мэльдую… – ляснуў абцасамі жандар.

      – Ну ты, Пярдолэк пердалёны, – сантыментальная задуменнасць імгненна выпетрылася з камендантавага твару, – і дзе падзеўся тэй гувняжны фацат Сміт-Весон?

      – Шукамы… – Янукевіч з жахам пазіраў на тое, як пальцы з адпаліраванымі пазногцямі сціснулі шырокі карэнчык нотаў, – мною раскрытая разгалінаваная агентурная сетка…

      Жандар не паспеў скончыць рапарт – па зубах яму ляснуў важкі, як цагліна ружанскага замка, зборнік накцюрнаў Шапэна.

      – Даю табе яшчэ суткі на пошукі ўцекача, – пан камендант пасміхнуўся ласкава, – а як не зловіш, дык сам пойдзеш на яго месца. Пасаджу на ланцуг да тэрарыстаў – забойцаў жандараў.

      – Дык я ж ні ў чым, ні што, ні Божа ж мой… – Янукевіч злізаў кроў з рассечанай губы.

      – Калі ты пра Крымінальны Кодэкс і артукул карны, то не хвалюйся, знойдзецца. Натхнення і фантазіі ў мяне хопіць. Хочаш, “згвалтаванне” зарганізую?

      У свой сіроцкі пакойчык жандар Пярдолэк вярнуўся зняважаным і знясіленым. Лавіць амерыканскага камінтэрнаўца не хацелася. Што са скуры вылузвацца? Усё адно марна! Думаць пра яго – таксама. Хацелася нажлукціцца ды забыцца на ўсю ліхтужную брыду: і на пана каменданта з яго накцюрнамі і бязногім раялем, і на бездухоўных хамулаў-вязняў.

      Але грошай у Пярдолка не было ўжо больш за тыдзень. Бліжэйшым месцам, дзе па чутках, жандарам налівалі ў крэдыт, быў шынок “Рыга” ў мястэчку Яблонаўшчына. Дабрацца туды можна было і па чыгунцы, але ўласная матацыклетка скарачала час на дарогу амаль удвая.

      9

      Вось ужо шэсць гадзін даўжэзны шляхотны “Пакард” крэйсіраваў па гасцінцы ў раёне Бярозы-Картузскай. Кожнага разу лімузін прыпыняўся пад сухой яблыняй-дзічкай. Пасажыр і кіроўца штораз скручвалі шыі, выглядаючы ўцекача – амерыканскага камінтэрнаўца. Але нікога падобнага да яго так і не пабачылі.

      Праўда, апоўдні на ўзгорку з’явіўся дзіўны здвоены ровар. Тандэм міжволі прывабіў позіркі і Баяна, і падначаленага яму кіроўцы. Руляваў тандэмам немалады вусаты дзядзька з васпаватым тварам, у напаўвайсковым фрэнчы і запраўленымі ў боты галіфэ. Ззаду круціў педалі хударлявы, не стары яшчэ мужчына з псіхапатычным позіркам і нетутэйшымі тэатральнымі вусікамі, што чарнелі адно пад носам. На раме ровара надзейна мацаваўся землямерчы рыштунак.

      Баян на ўсялякі выпадак выцягнуў зжаўцелую амерыканскую газету з абразлівым для тутэйшага цнатлівага вуха назовам “Абсэрвер”. З першай паласы на яго хітра мружыўся Хросны.

      – Не супадае, – крыху расчаравана рэзюмаваў чакісты пасля таго, як кінуў позірк на дзіўнаватых фацатаў, – і куды той амерыканскі таварыш падзеўся?

      Тым часам вусатыя раварыстыя шпарка ўскаціліся на пагорак і зніклі з далягляду.

      – А, можа, яго класавыя ворагі перахапілі?

      – Так, ворагаў тутай яшчэ шмат, – таварыш Баян акуратна склаў газету, – паны-пілсудчыкі, падпанкі-асаднікі, ксяндзы-папы, мніхі з мнішкамі, бундаўцы, эсэры, сацыялісты, сіяністы, нацдэмы, СКАЧАТЬ