Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Янкі, альбо Астатні наезд на Літве - Уладзіслаў Ахроменка страница 16

СКАЧАТЬ з Бярозы-Картузскай скасавурыўся:

      – Дзіўна, што назву згадаць не можаш.

      – Я ж у той Амерыцы зрэдку бываю. Бізнес у мяне там, ну і… пара дзевак, вядома ж. “Студэбекер” праехаў мост. Халодным срэбрам ззялі хвалі між камянёў ліючайся ракі. На мастках вясковыя маладзіцы, стоячы рачкі, пралі бялізну.

      – А дзе ты, дзядзька, па-ангельску намайстрачыўся гаварыць? – пацікавіўся Янка Лабановіч, разглядаючы ў аўтамабільным люстэрку вабныя жаноцкія постаці.

      – Мне мудрасці кніжнай не даў лёс пазнаці, мой бацька не ведаў раскошаў такіх, – паэтычна ўхіліўся ад прамога адказу Хросны і пазяхнуў. Ён не спаў больш за суткі. Доўгая дарога, мяккае сядзенне, утульная кабіна і аднатоннае шаргаценне колаў міжволі закалыхвалі. Жахлівая Бяроза-Картузская імкліва аддалялася. Уцекача хіліла ў сон. Да таго ж беларускі мафіёзі канчаткова пераканаўся, што новы знаёмец і ёсць тым самым “янкі з Чыкага”, які мусіў яго падабраць.

      – Дарэчы, а за што ты мудзілаў у Амерыцы збіў? – былы вязень спагадліва паглядзеў на перабінтаваную руку кіроўцы.

      – А хіба мала таго, што яны – мудзілы? – шчыра патлумачыў Янка, – колькі можна чакаць міласцяў ад прыроды? Ніхто нам, беларусам, не дасць рады, хіба што мы самі сабе. Бярэш кій, і…. Дзядзька Хросны, ну ты мне вось шчыра скажы: ці маю я права зламіць мудзілу хаця б адну руку?

      – Маеш! – не вагаючыся, азваўся беларускі мафіёзі. – …ключыцу і пяць рэбраў, – задуменна прымружыўся Лабановіч.

      Хросны памаўчаў, разважаючы.

      – Так, – вырак ён сур’ёзна, – безумоўна, ты маеш права зламіць мудзілу хаця б адну руку, адну ключыцу і мінімум пяць рэбраў.

      – …сківіцу, лытку… – засяроджана працягваў Янка.

      – М-м-м… магчыма. Што-небудзь яшчэ?

      – …і адбіць копчык! – нарэшце скончыў кіроўца.

      – Ды я проста ўпэўнены ў тваім праве скалечыць любому бездухоўнаму мудзілу хаця б адну руку, адну ключыцу, пяць рэбраў, сківіцу, лытку і, вядома ж, адбіць копчык!

      – Я так і думаў! – шчыра ўзрадваўся Лабановіч.

      – Толькі чаму ты такі брутальны? Няўжо жыццёвы досвед такім зрабіў? – пазяхнуў былы палітвязень.

      – Дзядзька Хросны! Ну хіба я вінаваты, што яны прыхаднямі-мудзіламі да нас панаехалі і мой край не паважаюць?! – драматычна прамовіў Лабановіч. – Я ж на сваёй роднай зямлі жыву, а не на іхняй! То, як ты прыехаў на маю зямлю, шануй маю веру, маю мову, мой край і маю працу. А я буду шанаваць цябе! Гэта і ёсць нармалёвы беларускі буржуазны нацыяналізм. А тыя, хто такія прынцыпы не падзяляюць, у мяне заўсёды на горкі яблык дастаюць!

      – Мне сімпатычная твая жыццёвая філасофія, – стомлена прамармытаў Хросны. – Добры ты хлопец. Лупцуй мудзілаў і надалей. Прабач, Янка – засынаю. Перад мяжой пабудзі.

      – Якая яшчэ мяжа? – здзівіўся Лабановіч, але адказу не пачуў, стомлены пасажыр ужо спаў.

      Неўзабаве “Студэбекер” звярнуў з гасцінца, і за лабавым шклом СКАЧАТЬ