Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 59

СКАЧАТЬ Пінскага, пасол сейма ў Рэчы Паспалітай, будучы ў шлюбе з Елізаветай Ажэшкай, даў новую галіну генеалагічнаму дрэву Скірмунтаў.

      Пятро Рамановіч, дарма што з сялян, уважаючы на добрую славу і гонар моладаўскіх уладароў, грунтоўна ведаў іх радавод. Сымон умеў гаспадарыць і панавіў земляробства, пасадзіў дрэвы на пясчанай глебе і пустках, пачаў закладваць парк.

      Ягоны белы палац меў адмысловыя формы. Гэта быў падоўжаны прамавугольнік на адзін паверх, пасаджаны на высокія цокальныя лёхі. Казалі, што ён адпавядаў стылю ампір.

      Цяпер пад чатырохсхільным дахам палаца, крытым ацынкаванай бляхай, узвышаліся коміны; з двух комінаў курыліся ледзь прыкметныя дымкі, раствараліся ў паветры.

      Сонца хілілася на той бок палаца, яно час ад часу хавалася за шэрай, напаўпразрыстай навалаччу ў небе, і тады на прастору двара падалі і беглі кудысь кудлатыя мітуслівыя цені.

      Пакінуўшы за спінай зялёны газон, Пятро ўзняўся па прыступках на тэрасу, упрыгожаную чыгуннай дэкаратыўнай агародкай. З тэрасы быў цэнтральны ўваход. Ён прыхінуў да калон ровар і хвіліну пастаяў, пераводзячы дыханне: заставаўся апошні крок, каб пастукацца ў панскія дзверы. Тут Пятро заўжды пераадольваў сваё хваляванне.

      Сцяну палаца аздаблялі барэльефныя гірлянды над вокнамі. Яны навісалі кветкамі, перавязанымі стужкай. Дзве пары белых калон стаялі на цэнтральным ганку. Яны падпіралі прыдашак з трохкутным шчытом, на якім былі змешчаны гербы: радавы «Дуб» Скірмунтаў і радавы «Кораб» Ажэшкаў. У гербах жылі памяць і павага да продкаў, сіла і сямейная моц.

      За калонамі на сцяне, над дзвярыма, быў вымураваны круглы медальён з ініцыяламі заснавальнікаў палаца.

      Госць зняў лёгкі капялюш – няйначай, з пашаны да гэтага медальёна. Але не паспеў пацягнуць за нітку званка, як дзверы адчыніліся і перад ім паўстала пані Марыя – гаспадыня, сястра Канстанціна і Генрыка Скірмунтаў; яны жылі разам, прычым ніхто з іх не меў сваёй уласнай сям’і, што нямала дзівіла Пятра, прызвычаенага да народных і сямейных традыцый.

      – Дзень добры! Які гонар: сама пані ласкава сустрэла мяне.

      – Так, я была тутай, – кіўнула на сені.– Я заўважыла вас у акно… Прошэ мондрага госця праходзіць далей.

      У голасе важнай кабеты з прывялым і напамаджаным тварам прагучала штосьці гарэзлівае і як не кплівае нават…

      – Пані Марыя смяецца з мяне, называючы мондрым?

      – О не, ніколькі, ніколечкі! – Сумныя і адначасова жывыя вочы пажылой Скірмуцянкі ўважліва вывучалі яго, таму Пятро на момант адчуў сябе нехлямяжа, няўтульна, так, нібы не выспеў у людскасці ці быў са зрэбных нітак сатканы.

      – А я вам скажу, – мовіла пані Марыя, – на тым тыдні, калі вы ў нас былі, пан Канстант меў задавальненне зазначыць: «Не панскага паходжання ягоная мосць, а іншы пан яму пазайздросціць! Чаму? Далягае да ксёнжак. Сваім розумам дастае да глыбіняў жыцця і гісторыі продкаў. СКАЧАТЬ