Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 60

СКАЧАТЬ немцы вывезлі з Парэчча ў Германію абсталяванне суконнай фабрыкі. Усё, што было там, панішчылі. І больш не адрадзілася вытворчасць сукна, а яно ж на розных усерасейскіх і сусветных выставах неаднойчы атрымлівала сярэбраныя ды залатыя медалі.

      Невядома чаму, але настрой, з якім Пятро ехаў сюды, пачаў псавацца. Унутраны голас падказваў яму, што ў гэтай адрэзанай ад свету глухамані паны ведаюць мала чаго больш ад яго, што на Парыпава бачанне свету ўглыб, дакладней, на ягоныя прадказанні яны не здатныя, дарма што пан Канстанцін, або Канстант, як яго клічуць у гэтым будынку, – былы дыпламат і паплечнік Пілсудскага. Ды вось і ён сам падкаціў на інваліднай калясцы – прыслуга адчыняла яму дзверы.

      – Вітаю госця!

      Збянтэжаны госць паспяшаўся насустрач, каб паціснуць працягнутую руку, мяккую і тым не менш энергічную.

      Пятро ведаў, што ў пана пасля нейкай хваробы заставалася анямелай нага. І ўсё ж, нягледзячы на гэта, ён захаваў добрую форму, жвавасць, настрой, і, каб не срэбра на галаве, ніколі б не даў яму 72 гады.

      – Пані Марыя сказала, што вы край занепакоены нечым. Што здарылася?

      – Уласна, нічога, і я прашу прабачэння ў пана за частыя візітаванні.

      – Ну што вы, што вы! Няхай гэта вас не бянтэжыць! – Вялікія шэрыя вочы спанатранага ў палітыцы чалавека праменілі прыязнасць. – А вы прыехалі якраз дарэчы, паколькі ў нас бавіць час мой стрыечны брат, а ваш прыяцель, як я разумею, Раман Скірмунт.

      – Што вы кажаце! – абрадаваўся Рамановіч, хоць той Скірмунт калі і быў ягоным прыяцелем, то чыста ўмоўна; яшчэ варта зазначыць, што з-за разыходжанняў з братам у палітычных поглядах на Беларусь і ролю Польшчы ў свеце памешчык Скірмунт з Парэчча рэдка наведваўся ў Моладава да сваёй радзіны, хоць жылі яны, лічы, побач. І от цяпер ён быў тут.

      19

      Яны прайшлі з белага салона ў вялікую залу. Пан Канстант, нязмушана і спрытна перабіраючы рукамі абадок пры колах, вёў госця ў бібліятэку. Пятро, ідучы за ім, быў удзячны лёсу, які падараваў яму гэты выпадак.

      На пане дыпламаце быў выдатны шэры, з сіняватым адлівам касцюм і гальштук у тон. Усё адпавядала добраму густу і моманту выхаду ў людзі.

      Нарэшце новыя шыкоўныя дзверы і прасторны пакой, абсталяваны адмысловай мэбляю з чорнага дубу. Пан Канстант прапусціў госця паперадзе сябе; насустрач ім падняліся з крэслаў двое: сіваваты, моцны ў касці, жвавы мужчына з вусамі. Па авале твару і вострым, пранізлівым позірку з-пад цёмных броваў Пятро прызнаў у ім Рамана Скірмунта, з якім даўней сустракаўся, а другі пан – тутэйшы – родны брат Канстанта – Генрык, таксама ў веку, але яшчэ не страціў цёмнага колеру валасоў.

      Павіталіся і спаважна пачалі рассаджвацца. Парачанец Раман сеў у крэсла, накрытае чырвонай крамнінай. На другое чырвонае крэсла пан Канстант паказаў госцю з Моталя. Астатнія крэслы былі пакрыты англійскім узорыстым паркалем.

      – Даўно, шаноўны спадар, мы з табой не бачыліся, – сказаў Пятру памешчык Скірмунт. – Помню сына твайго, гожы хлопец, шляхцюком СКАЧАТЬ